Пошук

Каляндар

 

ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025: Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»  


ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:  Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»Дні 3-12.07.2025 - дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.

Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.


(Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).

 

Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята.

 

У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным храме ў Полацку – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025.

Гэта Юбілейная стацыя духовага подзвігу вернікаў БГКЦ.

 

Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае 1700 год ад Сабора непадзелянай Царквы ў Нікеі.

 

+ + +


НЯДЗЕЛЯ — 13.07.25: Свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»

10:30 – Акафіст Імю Ісуса

11:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ

Братэрская Агапа.

 

Майкі з надпісам «Веру ў Адзіную Царкву» - сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах.


3.07.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier