Пошук

Каляндар

 

Папа Леў моліцца за ахвяр нападу на праваслаўную царкву ў Дамаску  


Папа Леў моліцца за ахвяр нападу на праваслаўную царкву ў ДамаскуПантыфік выказаў спачуванне і блізкасць у сувязі з гібеллю людзей у Сірыі, дзе 22 чэрвеня 2025 года тэрарыстычны напад быў учынены на сталічную праваслаўную царкву святога Іллі.

“Папа Леў XIV з вялікім смуткам даведаўся пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нападам на праваслаўную царкву святога Іллі ў Дамаску, і выказвае шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў у гэтай трагедыі”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага сакратара кардынала П’етра Параліна.

 

“Давяраючы душы загінулых ласкавай міласэрнасці нашага Нябеснага Айца, Святы Айцец таксама моліцца за тых, хто аплаквае іх гібель, просіць аб аздараўленні параненых і ўзносіць малітву да Усемагутнага з просьбай аб дарах суцяшэння, аздараўлення і міру для ўсяго народа”, - дадаў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка.

 

У выніку тэракту, здзейсненага тэрарыстам-смяротнікам, загінулі не менш за 25 чалавек, 63 атрымалі раненні. Сірыйскія ўлады ўсклалі адказнасць на тэрарыстычную групоўку “Ісламская дзяржава”.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


24.06.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier