Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


26.07.2025
Даследаванне: духоўны рэнесанс сярод пакалення ZУ васьмі краінах свету за апошнія пяць гадоў 50 працэнтаў маладых людзей заявілі пра рост цікавасці да духоўнасці. Новае даследаванне абвяргае тэорыю непазбежнай секулярызацыі грамадства.

 

Група даследчыкаў “Footprints” прадставіла 24 ліпеня 2025 года ў Папскім універсітэце Святога Крыжа вынікі маштабнага даследавання рэлігійнасці моладзі. Апытанне ахапіла амаль 5 тысяч маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з Аргенціны, Бразіліі, Італіі, Кеніі, Мексікі, Філіпін, Іспаніі і Вялікабрытаніі.

24.07.2025

Пасланне Папы Льва XIV на Сусветны дзень пажылых людзей 2025 па-беларуску

 

ПАСЛАННЕ СВЯТОГА АЙЦА
НА V СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БАБУЛЬ, ДЗЯДУЛЬ
І ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ 2025

 
27 ліпеня 2025 года

Шчаслівы той, хто не страціў надзеі
(пар. Сір 14, 2)

Дарагія браты і сёстры,

 

Юбілей, які мы святкуем, дапамагае нам усвядоміць, што надзея заўсёды, у любым узросце з’яўляецца крыніцай радасці. А калі яна загартавана агнём доўгага жыцця, то становіцца крыніцай поўнага шчасця.

23.07.2025
Юбілей моладзі: Рым прыме ўдзельнікаў з 146 краін светуРым рыхтуецца да кульмінацыйнай падзей Святога Года – Юбілею моладзі. Ён адбудзецца з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 года. Падрабязнасці святочнай сустрэчы былі прадстаўлены 23 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане.

 

У мерапрыемстве прымуць удзел каля паўмільёна пілігрымаў з 146 краін свету. Большасць удзельнікаў (68%) паходзіць з Еўропы, амаль трэць – з іншых кантынентаў. Па словах пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскупа Рына Фізікелы Юбілей моладзі ўяўляе сабой "самы чаканы момант” Святога года, таму што збярэ найбольшую колькасць удзельнікаў. Чакаюцца пілігрымы і з рэгіёнаў, закранутых вайной: Лівана, Ірака, М’янмы, Украіны, Ізраіля, Сірыі і Паўднёвага Судана.

17.07.2025
Папа Леў XIV да экуменічнай дэлегацыі: ісці шляхам адзінства і братэрстваРым, Канстанцінопаль і ўсе іншыя пасады пакліканыя не супернічаць за першынство, каб не быць падобнымі да вучняў, якія спрачаліся, хто з іх большы, - адзначыў Папа падчас сустрэчы з экуменічнай дэлегацыяй з ЗША.

 

17 ліпеня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Кастэль-Гандольфа ўдзельнікаў праваслаўна-каталіцкай экуменічнай пілігрымкі з ЗША. Яе ўзначалілі кардынал Джозэф Тобін і мітрапаліт Эльпідафор.

16.07.2025

Блаславёная Мар'яна Бярнацкая13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў блаславёнай Мар’яну Бярнацкую. “Мы адзначаем перамогу тых, хто ў нашым стагоддзі аддаў жыццё для Хрыста. Аддаў зямное жыццё, каб атрымаць яго навечна ў Божай славе. Таму мы слушна імкнёмся за іх прыкладам верна крочыць за Ісусам”, – гаварыў Святы Айцец у гаміліі падчас беатыфікацыйнай урачыстасці.

 

Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў Сапоцкінскім краі каля Гродна, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), у сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. Ліпск належаў да былога ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гродзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі. Епархія праіснавала да 1875 года, і гэта адзіны рэгіён сённяшняй Беларусі, у якім уніяцкія парафіі не былі знішчаныя пасля гэтак званага Полацкага “сабору” 1839 года. Вядома, што ў Ліпску ўніяты, зачыніўшыся ў царкве, доўгі час не пускалі царскіх чыноўнікаў і праваслаўнага святара, якім удалося забраць святыню толькі з дапамогай казацкіх нагаек.

15.07.2025

АРГАНІЗУЕЦЦА ПІЛІГРЫМКА ДА МЕСЦА МУЧАНІЦТВА БЛ. МАР'ЯНЫУ Суботу, 19 ліпеня 2025 г.  вырушыць пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных у ліпені 1943 года.

 

Сярод ахвяр Другой сусветнай вайны была і бл. Мар’яна Бярнацкая, свецкая верніца Уніяцкай Царквы. 

 

Пілігрымка адправіцца з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 11.30.

 

На месцы трагедыі ў 18.00 адбудзецца св. Імша ў памяць аб загінулых.

15.07.2025

«ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»Святочнае казанне каноніка Аляксея Ляшко ў Полацку, 13 ліпеня 2025 г.

 

Cвятая Царква святкуе Нядзелю святых Айцоў першых шасці сабораў:

 

Першага, які адбыўся у 325 годзе па Нараджэнні Хрыстовым у Нікеі, у прысутнасці Канстанціна Вялікага і 318 святых айцоў. Сёлета як раз прыпадае 1700 гадавіна з моманту яго склікання. Сабор склікаўся перш за ўсё для таго, каб вырашыць багаслоўскую спрэчку паміж прыхільнікамі александрыйскага протапрэсвітара Арыя, які вучыў, што другая Асоба Тройцы, Логас, меншая за Першую Асобу, Бога Айца і была створана Богам Айцом, і біскупам Александрыйскім Аляксандрам. Айцы Сабору прынялі таксама Нікейскі Сімвал Веры.

На гэтым саборы святыя айцы таксама вызначылі, што біскуп Александрыйскі надзяляецца гонарам вылічваць праваслаўную пасхалію і паведамляць пра дату Вялікадня іншым цэрквам, якія павінны прытрымлівацца гэтай даты.

Міма гэтага Айцы Першага Сабору пастанавілі вылечыць раскол, які здзейсніў біскуп Мяліцій. За ім быў пакінуты толькі тытул біскупа без права здзяйсняць хіратоніі і іншыя іерархічныя дзеянні. Мяліціянскія біскупы былі пакінуты ў іх сане, аднак без права кіраваць царквой.

Таксама на Саборы было прынята 20 кананічных правіл, якія рэгулююць жыццё Царквы.

15.07.2025

У Полацку адзначылі 1700-годдзе Нікейскага сабораУ нядзелю, 13 ліпеня 2025 г. грэка-католікі адзначылі ў Полацку 1700-годдзе Нікейскага сабора. У візантыйскім каляндары гэта была нядзеля святых Айцоў першых Сусветных сабораў. Юбілейнае свята прайшло пад дэвізам «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ».

 

У Юбілейным 2025 годзе Свята прайшло ў юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі, вул. Навасёлаў, д. 70) Гэта была Юбілейная стацыя духовага подзвігу і салідарнасці грэка-каталіцкіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, таму на свята прыбылі прадстаўнікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій ў Беларусі.

10.07.2025

«ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ» - Юбілейнае свята ў ПолацкуПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025: Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае пра 1700 год ад Сабора непадзеленай Царквы ў Нікеі.

 

У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі), (вул. Навасёлаў, д. 70) – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025. Гэта Юбілейная стацыя духовага подзвігу вернікаў БГКЦ.

7.07.2025
Апостальскі нунцый Іньяцыё Чэффаліа падчас галоўных урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі: «Марыя — найбольш чалавечае і трывалае аблічча надзеі»

5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі цэнтральныя ўрачыстасці сёлетняга Будслаўскага фэсту, перад якімі адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі, а пасля — Божай Міласэрнасці.


Герб з жывых кветак перад палявым алтаром, выкладзены ў форме лагатыпу юбілейнага 2025 года, прыпамінаў, што ўсе прысутныя ў Нацыянальным санктуарыі пакліканы адчуваць сябе, паводле слоў арцыбіскупа Станеўскага, «не толькі пілігрымамі надзеі, але і апосталамі надзеі».


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier