АРГАНІЗУЕЦЦА ПІЛІГРЫМКА ДА МЕСЦА МУЧАНІЦТВА БЛ. МАР'ЯНЫ
У Суботу, 19 ліпеня 2025 г. вырушыць пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных у ліпені 1943 года.
Сярод ахвяр Другой сусветнай вайны была і бл. Мар’яна Бярнацкая, свецкая верніца Уніяцкай Царквы.
Пілігрымка адправіцца з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 11.30.
На месцы трагедыі ў 18.00 адбудзецца св. Імша ў памяць аб загінулых.
|