Пошук

Каляндар

 

У Полацку адзначылі 1700-годдзе Нікейскага сабора  


У Полацку адзначылі 1700-годдзе Нікейскага сабораУ нядзелю, 13 ліпеня 2025 г. грэка-католікі адзначылі ў Полацку 1700-годдзе Нікейскага сабора. У візантыйскім каляндары гэта была нядзеля святых Айцоў першых Сусветных сабораў. Юбілейнае свята прайшло пад дэвізам «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ».

 

У Юбілейным 2025 годзе Свята прайшло ў юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі, вул. Навасёлаў, д. 70) Гэта была Юбілейная стацыя духовага подзвігу і салідарнасці грэка-каталіцкіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, таму на свята прыбылі прадстаўнікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій ў Беларусі.

 

Пасля традыцыйнага Акафісту Ім’ю Ісуса (аўтарства Францішка Скарыны) Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) ў саслужэнні протапрэзбітараў Андрэя Крата (з Гродна) і Васіля Ягорава (з Магілёва), прэзбітара Аляксея Варанко (з Віцебска) і каноніка Аляксея Ляшко з Віцебска, які і прамовіў святочнае казанне. Дыяконскае служэнне неслі протадыякан Багдан Сунак і дыякан Арцём Калугін.

 

Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - заклікаў вернікаў ушанаваць Святых Айцоў сабораў непадзеленай Царквы а так сама святых іерархаў і сведкаў Адзінай Царквы.

 

На завяршэнне ўрачыстасці канонік Аляксей Ляшко атрымаў у дар ікону Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода для храму ягонай парафіі ў Лёзне.

 

Традыцыйным пунктам святкавання была братэрская трапеза ўдзельнікаў.


15.07.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier