Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


5.04.2012
Апостальскі Нунцый наведаў грэка-каталіцкі храм у ВіцебскуУ Вялікую Сераду - 4 красавіка 2012 г. у межах візіту ў Віцебскую дыяцэзію Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, па запрашэнні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека наведаў храм Уваскрасення Хрыстовага Грэка-каталіцкай Царквы ў Віцебску.

У сустрэчы Архібіскупа Нунцыя з віцебскімі грэка-католікамі прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама Сяргей Н. Фадзеенкаў, пробашч віцебскай грэка-каталіцкай парафіі протапрэзбітар Зміцер Грышан і грэка-каталіцкія семінарысты. 
2.04.2012
Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя ў МінскуРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, 
ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК - 2.04.2012
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў

ВЯЛІКі АЎТОРАК - 3.04.2012,
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА - 4.04.2012,
гадз. 17:30 – Споведзь
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 5.04.2012
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 6.04.2012
гадз. 18:30 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы
і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга

Споведзь
1.04.2012
Аддайце Богу ўсё – што ясцё, што цешыць вас, чым валодаецеРэкалекцыі а. Андрэя Крата. Трэцяе казанне.

Разважаючы пра апошнія два прыказанні, я хачу звярнуць увагу на іх супольную рысу – яны гавораць пра матэрыяльныя рэчы. Царква праз гэтыя прыказанні хоча паказаць нам, што Бог прэтэндуе не толькі на духовую частку нашага жыцця, але і на нешта, што па традыцыі не прынята звязваць з рэлігіяй, – на матэрыяльнае. Гэтыя прыказанні гавораць нам: аддайце Богу ўсё – тое, што ясцё, тое, што цешыць вас, тое, чым валодаеце.
Пасціць сёння модна. Выконваць прыказанне “Захоўваць усталяваныя пасты і ў часы пакуты ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах” становіцца модным. Але давайце задумаемся, ці правільныя ў нас матывы захавання паста.
31.03.2012
Споведзь і Прычасце – прывілей, жыццёвая неабходнасць і знак чалавечай удзячнасціРэкалекцыі а. Андрэя Крата. Другое казанне.

У перадвелікодны час шмат людзей кіруюцца ў храмы. Многія прыступаюць да Святых Тайнаў – Споведзі і Прычасця. Тым самым яны выконваюць другое і трэцяе царкоўныя прыказанні “Прынамсі раз на год прыступаць да Споведзі”, і “Прынамсі раз на год, у Вялікодны час, прымаць Святое Прычасце”. Аднак, назіраючы такія натоўпы людзей, адчуваю не толькі радасць, але і непакой. Прычыны для непакою дзве.
30.03.2012
Царкоўныя прыказанні яднаюць насРэкалекцыі а. Андрэя Крата. Першае казанне.

Падчас гэтых рэкалекцый хацелася б паразважаць пра царкоўныя прыказанні. На сённяшні дзень іх пяць:
1.У нядзелю і святы ўдзельнічаць у Еўхарыстыі і ўстрымлівацца ад неабавязковай працы.
2.Прынамсі раз на год прыступаць да споведзі
3.Прынамсі раз на год у Велікодным часе прыступаць да Святога Прычасця
4.Захоўваць усталяваныя пасты і ў часы пакуты устрымлівацца ад удзелу ў забавах
5.Клапаціцца пра матэрыяльныя патрэбы Царквы
28.03.2012
1 красавіка 2012 - Уваход Гасподні ў Ерусалім – Усяночнае чуванне моладзіУ суботу 31 сакавіка 2012 г. у капліцы парафіі Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску (зав. Снежны, д. 7; станцыя метро "Маладзёжная"), у 18:30 адбудзецца Усяночнае чуванне свята.

Нашага Збаўцу які перад сваёй жыццядайнаю смерцю ўваходзіў у Ерусалім вітала моладзь.
Традыцыйна мінская грэка-каталіцкая моладзь напярэдадні Тыдня пакутаў Хрыстовых (Страсным тыднем) збіраецца разам, каб прывітаць Госпада як свайго Збаўцу - увечар перад святам Увахода Госпада ў Ерусалім.

Малітва ўсяночнага чування складаецца з Вячэрні і Ютрані, напрыканцы якой будуць асвечаны вербы.

Сардэчна запрашаем не толькі моладзь.
28.03.2012
Фотавыстава ў Маладзечна4 красавіка ў г. Маладзечна адбудзецца адкрыццё фотавыставы Таццяны Сафонавай “Невидимые люди”. Арганізуецца яна пры падтрымцы маладзечанскай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы і паклікана дапамагчы грамадству задумацца над лёсам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама, на ёй будуць выстаўлены працы дзяцей з асаблівасцямі развіцця з мясцовых сацыяльных цэнтраў.

Для тых, хто жадаў бы ў якасці валанцёра дапамагаць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і дзецям з дамоў – інтэрнатаў ў г. Маладзечна і г. Вілейка зможа знайсці адпаведную інфармацыю, таксама, на выставе.
24.03.2012
Перадпасхальныя рэкалекцыі грэка-каталіцкіх парафіяў г. МінскаПраводзіць а. Андрэй Крот (Гродна)

Парафія Праведнага Язэпа і парафія Святога Мікалая - Парафіяльны Цэнтр, вул. Арджэнікідзэ, 6
Чацвер - 29.03.2012 - 18:30 Вячэрня і Рэкалекцыйная навука
Пятніца - 30.03.2012 - 18:30 Літургія раней асвячаных Дароў і Рэкалекцыйная навука

***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і парафія Святога Духа - завулак Снежны, 7
Субота - 31.03.2012 - 10:00 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука
12:00 - Рэкалекцыйная навука і святая Споведзь
22.03.2012
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана (Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы)«Чалавечае жыццё з моманту зачацця павінна абсалютна шанавацца і абараняцца. Ужо з першых хвілін свайго існавання чалавечая істота павінна мець прызнаныя правы асобы, сярод іх непарушнае права кожнай бязвіннай істоты на жыццё» (KKK).
19.03.2012
Публіцыстычная дзейнасьць Экзарха Антона НеманцэвічаЭкзарх Антон і ягоны часопіс “ДА ЗЛУЧЭННЯ”

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на духоўную сустрэчу з серыі “Нашая духоўная спадчына”.

Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу – 23 сакавіка 2012 а 19:00 у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа па вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро “Аўтазаводская”).

У рамках сустрэчы протапразьбітар Яўген Усошын прачытае даклад на тэму: “Экзарх Антон Неманцэвіч і ягоны часопіс “ДА ЗЛУЧЭННЯ”.

Гэтае спатканне ўпісваецца ў душпастырскую праграму ўшанавання 70-ці год пакутніцкага подзвігу Экзарха Антона.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier