1 красавіка 2012 - Уваход Гасподні ў Ерусалім – Усяночнае чуванне моладзі
 У суботу 31 сакавіка 2012 г. у капліцы парафіі Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску (зав. Снежны, д. 7; станцыя метро "Маладзёжная"), у 18:30 адбудзецца Усяночнае чуванне свята. Нашага Збаўцу які перад сваёй жыццядайнаю смерцю ўваходзіў у Ерусалім вітала моладзь. Традыцыйна мінская грэка-каталіцкая моладзь напярэдадні Тыдня пакутаў Хрыстовых (Страсным тыднем) збіраецца разам, каб прывітаць Госпада як свайго Збаўцу - увечар перад святам Увахода Госпада ў Ерусалім. Малітва ўсяночнага чування складаецца з Вячэрні і Ютрані, напрыканцы якой будуць асвечаны вербы. Сардэчна запрашаем не толькі моладзь.
|