Пошук

Каляндар

 

Фотавыстава ў Маладзечна  


Фотавыстава ў Маладзечна4 красавіка ў г. Маладзечна адбудзецца адкрыццё фотавыставы Таццяны Сафонавай “Невидимые люди”. Арганізуецца яна пры падтрымцы маладзечанскай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы і паклікана дапамагчы грамадству задумацца над лёсам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама, на ёй будуць выстаўлены працы дзяцей з асаблівасцямі развіцця з мясцовых сацыяльных цэнтраў.

Для тых, хто жадаў бы ў якасці валанцёра дапамагаць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і дзецям з дамоў – інтэрнатаў ў г. Маладзечна і г. Вілейка зможа знайсці адпаведную інфармацыю, таксама, на выставе.

Фотавыстава ў МаладзечнаАдкрыццё фотавыставы адбудзецца а 16.00 у бібліятэцы “Верасок” (вул. В. Гостинец 121) і будзе адчынена для наведвальнікаў упрадоўж месяца. Уваход вольны.

Варта, таксама, нагадаць, што Вялікі Пост – гэта асаблівы час, каб адчыніць свае сэрцы на патрэбы іншых людзей. Адчыніць сваё сэрца не толькі ў тэарытычных роздумах і разважаннях, але ў канкрэтных чынах любові і міласэрнасці.

Можа фотавыстава стане для цябе першым крокам на шляху да Хрыста церпячага і пакутуючага ў іншых людзях?!

а. Аляксандр Шыбека

28.03.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier