Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


5.11.2017

У Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх Землях4 лістапада 2017 г. у Баранавічах, у каталіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі і яго рэформа ўсходнеславянскага манаства. Служэнне Ордэна базыльянаў на беларускіх Землях 1617 – 2017».

 

Яна праходзіла пад патранатам Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка і Апостальскага Візітатора для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека).

 

Навуковую падтрымку канферэнцыі аказалі Генеральны Архіў Ордэна базыльянаў у Рыме, Цэнтр навуковых даследванняў “Collegium Suprasliense”у Супраслі (Польшча) і Духоўны цэнтр “Synergeia pro Oriente Christiano” ў Бары (Італія).

25.10.2017

70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі24 кастрычніка 2017 г. Беларуская каталіцкая місія візантыйскага абраду ў Вялікабрытаніі святкавала 70-годдзе заснавання.Урачыстая Боская Літургія была адпраўлена ў новым храме св. Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў Беларускага Народа ў Лондане. 


Узначаліў Боскую Літургію пачэсны госць Яго Блаславенства Святаслаў, Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які знаходзіцца з пастырскім візітам у Вялікабрытаніі. Саслужылі Боскую Літургію а. Сяргей Стасевіч - настаяцель лонданскага беларускага храма і а. Андрэй Буйніч з Ліды. 


Пасля багаслужэння Патрыярх Святаслаў наведаў Бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны. Сустрэча з парафіянамі адбылася ў цёплай, братэрскай атмасферы. 


Гэта быў першы візіт украінскага Патрыярха да беларусаў у Лондане, пасля гістарычнага візіту яго папярэдніка (Патрыярха Язэпа Сліпога) вясной 1970 года. 

24.10.2017
400-годдзе базыльянскай кангрэгацыі ў НагародавічахУ XVI-XVII ст. вёска Нагародавічы - уласнасць сям'і Вельямінаў-Руцкіх. Па другой версіі, на пачатку XVII ст. Нагародавічы належалі Наваградскай кафедральнай царкве, і потым маёмасць перайшла да будучага Мітрапаліта Язэпа Руцкога герба Воз з прыдомкам Вельямін (сына Шчаснага Вельямінавіча Руцкога, «служэбніка» Яна Кішкі, жмудскага старасты). Вельямiны (альбо Вельямiнавiчы) пражывалi на Наваградчыне ўжо ў канцы XV ст., валодалі маёнткам Рута і таму зваліся Вельямiнамi-Руцкiмi. Сама вёска Нагародавічы потым ўваходзіла ў Беліцкае графства, была часткай так званых Нойбургскіх маёнткаў і адміністрацыйна належала да Лідскага павета, зараз - Дзятлаўскі раён.
24.10.2017

Папа Рымскі Францішак сустрэўся з Патрыярхам Іерусалімскім Тэафілам ІІІ23 кастрычніка 2017 года ў Ватыкане прайшла сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Тэафіла ІІІ, прадстаяцеля Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы.

 

У прамове Пантыфік выказаў шчырае жаданне і гатоўнасць працягваць шлях да поўнай еднасці паміж католікамі і праваслаўнымі. «Калі б мы гэтага не рабілі, гэта было б самай цяжкой правінай сённяшняга дня, было б ухіленнем ад настойлівага закліку Хрыста, а таксама знакаў часу, якія Дух сее на шляху Царквы», — сказаў Святы Айцец.

 

Папа Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй тых, хто пакутуе ад канфліктаў у Святой Зямлі. Ён пажадаў, каб у рэгіёне спынілася насілле, дыскрымінацыя і праявы неталерантнасці супраць людзей, а таксама юдэйскіх, хрысціянскіх і мусульманскіх культавых будынкаў.

23.10.2017

Да 400-годдзя Ордэна базыльянаўГістарычна-багаслоўска канферэнцыя пройде ў Баранавічах

 

У 1617 годзе, у Нагародавічах на Навагрудскай Зямлі Вялікага Княства Літоўскага, кіеўскі з’яднаны мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі рэарганізаваў славянскае манаства, што дало пачатак Ордэну базыльянаў.

 

4 лістапада 2017 года ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (адрас: вул. Т. Шаўчэнкі, 6, 225411 г. Баранавічы) пройдзе міжнародная канферэнцыя  «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі і яго рэформа ўсходнеславянскага манаства. Служэнне Ордэна базыльянаў на Беларускіх Землях: 1617 – 2017».

18.10.2017

Мемарыяльную шыльду з Беларусі ўсталююць у рымскай базыліцы на ЛатэранеУ дворыку рымскай базылікі св. Клімента на Латэране будзе ўсталявана бронзавая мемарыльяная шыльда са словамі ўдзячнасці святым Кірылу і Мятоду ад беларускага народа. 

 

Яна тут з’явіцца невыпадкова, таму што менавіта ў гэтай старажытнай святыні знаходзіцца магіла аднаго з Апосталаў славян – св. Кірыла.

 

14 кастрычніка 2017 г. шыльда была ўручана прыёру базылікі, айцу Томасу МакКарці. Галоўным ініцыятарам гэтай урачыстай падзеі выступіў Пётр Краўчанка, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусі ў 1990-1994 гг. і ганаровы старшыня міжнароднага фонда «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».

16.10.2017

У Мінску адкрылася фотавыстава Элана Лыскова «Шляхам св. Якуба»11 кастрычніка ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура (вул. Азгура, 8) адкрылася экспазіцыя Camino фотамастака Элана Лыскова. Выстава прысвечана шляху пілігрымаў у іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла.

 

Шлях Санцьяга (св. Якуба) — гэта старадаўняя дарога пілігрымаў, якая вядзе праз Еўропу ў іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла. Галоўная частка маршрута ідзе па тэрыторыі Паўночнай Іспаніі. Пачынаць пілігрымку можна з Іспаніі, Францыі, Германі, Партугаліі, Вялікабрытаніі або з любой іншай краіны — пытанне ў тым, якую адлегласць гатовы прайсці пілігрым.

12.10.2017

95 гадоў вяртання ў Баруны Іконы Маці Божай БарунскайУ нядзелю - 15 кастрычніка 2017 г. мінскія грэка-католікі выпраўляюцца ў пілігрымку ў Баруны.


Маці Божая Барунская, Суцяшальніца ўсіх засмучаных,

маліся за нас!


Абраз Маці Божай Барунскай у 1922 г. вярнуўся з Вільні ў Баруны. 14 кастрычніка ад чыгуначнага вакзала ў Ашмянах з урачыстай працэсіяй Абраз быў перанесены у вёску Жупраны. Тут адбылося ўсеночнае чуванне, а раніцою 15 кастрычніка працэсія з Іконай Маці Божай рушыла ў Баруны. Пасля ўрачыстай Сумы цудоўны Абраз Маці Божай быў змешчаны на былым сваім месцы, у алтары бочнай навы.

12.10.2017

Святы Ян Павел ІІ — апякун польска-ўкраінскага прымірэнняУ 2017 годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту першай сустрэчы прадстаўнікоў епіскапату Польшчы і Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, падчас якой была абвешчана Дэкларацыя пра польска-украінскія пагадненні, і сёлетняга ўручэння ўзнагароды «Капітул польска-украінскага прымірэння».

 

Гэты шлях з сённяшняга дня атрымаў у якасці заступніка святога Яна Паўла ІІ. Сёлетняя прэмія ўручаецца ў Рыме, як і 30 гадоў таму, дзе з 7 па 17 кастрычніка 1987 года, упершыню разам сабраліся прадстаўнікі польскага епіскапату і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

3.10.2017

Багатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьГлава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў наведаў Беларусь у днях 27 верасня – 1 кастрычніка 2017. Ён удзельнічаў у Генеральнай Асамблеі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (ССЕЕ). Гэта дало яму магчымасць сустрэцца з жыццём хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі. Асабліва Уладыка Святаслаў быў зацікаўлены жыццём беларускіх грэка-католікаў.

 

На сустрэчы ўдзельнікаў Генеральнай Асамблеі РКБЕ з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка Блаславёны Святаслаў сказаў між іншым:

“Cёння я тут для таго, каб не толькі ўдзельнічаць ў гэтай канферэнцыі, але таксама каб сустрэцца з нашымі братамі грэка-католікамі Беларусі, падтрымаць іх і зрабіць усё для таго, каб узаемаразуменне і супрацоўніцтва паміж Цэрквамі было добрай будучыняй нашых краін, нашых народаў і нашых Цэркваў”.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier