Пошук

Нядзельнае казаньне

Хрыстос

НЯДЗЕЛЯ СЬЛЕПАНАРОДЖАНАГА

Каляндар

 

Багатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў Беларусь  


Багатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьГлава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў наведаў Беларусь у днях 27 верасня – 1 кастрычніка 2017. Ён удзельнічаў у Генеральнай Асамблеі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (ССЕЕ). Гэта дало яму магчымасць сустрэцца з жыццём хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі. Асабліва Уладыка Святаслаў быў зацікаўлены жыццём беларускіх грэка-католікаў.

 

На сустрэчы ўдзельнікаў Генеральнай Асамблеі РКБЕ з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка Блаславёны Святаслаў сказаў між іншым:

“Cёння я тут для таго, каб не толькі ўдзельнічаць ў гэтай канферэнцыі, але таксама каб сустрэцца з нашымі братамі грэка-католікамі Беларусі, падтрымаць іх і зрабіць усё для таго, каб узаемаразуменне і супрацоўніцтва паміж Цэрквамі было добрай будучыняй нашых краін, нашых народаў і нашых Цэркваў”.

 

28 верасня, адразу пасля сустрэчы з Прэзідэнтам РБ, удзельнікі РКБЕ наведалі цэнтральны грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску, дзе Кір Святаслаў узначаліў Акафіст Імю Ісусаваму (аўтарства Францішка Скарыны) – як малітву за Беларусь, асабліва за горад Мінск. Сустрэўся Першаіерарх УГКЦ і з прадстаўнікамі кліра БГКЦ, якія для гэтага прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны пазнаёмілі Бласл. Святаслава з рознымі душпастырскімі ініцыятывамі. Са свайго боку ён выказаў ім словы прызнання і падтрымкі іх руплівай пастырскай працы.

 

Асабліва важнай падзеяй была архірэйская Боская Літургія, якую ў храме Праведнага Язэпа Блаж. Святаслаў адслужыў у нядзелю 1 кастрычніка 2017.

У гэты дзень беларускія грэка-католікі адзначалі 380 год спачыну мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага і 400 год ягонай рэформы манаства Усходняй Царквы.

У казанні Блаж. Святаслаў падкрэсліў унёсак грэка-каталіцкай Царквы на Беларускіх Землях (у тым ліку і ордэна базыльянаў) у развіццё беларускай духоўнасці, адукацыі, культуры і мастацтва.

 

Удзельнікі Літургіі – беларусы і прадстаўнікі ўкраінскай супольнасці - прынялі візіт Першаіерарха УГКЦ з вялікай радасцю і ўдзячнасцю, як каштоўны момант, які ўзмацоўвае веру, надзею і любоў да роднай духоўнай спадчыны.

 

Багатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьБагатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьБагатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьБагатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьБагатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьБагатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьБагатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў Беларусь


3.10.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier