Пошук

Каляндар

 

У Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх Землях  


У Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх Землях4 лістапада 2017 г. у Баранавічах, у каталіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі і яго рэформа ўсходнеславянскага манаства. Служэнне Ордэна базыльянаў на беларускіх Землях 1617 – 2017».

 

Яна праходзіла пад патранатам Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка і Апостальскага Візітатора для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека).

 

Навуковую падтрымку канферэнцыі аказалі Генеральны Архіў Ордэна базыльянаў у Рыме, Цэнтр навуковых даследванняў “Collegium Suprasliense”у Супраслі (Польшча) і Духоўны цэнтр “Synergeia pro Oriente Christiano” ў Бары (Італія).

 

Удзел у канферэнцыі прынялі як айчынныя, так і замежныя навукоўцы (Італія, Польшча, Україна, Расея), духоўныя асобы, у тым ліку святары і манахі-базыльяне. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Баранавіцкага райвыканкама, прадстаўнікі грамадскасці.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Каледжа ксёндз Юры Дрозд. Ад імя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсіх удзельнікаў прывітаў прарэктар па навуковай рабоце Ўладзімір Клімук.

 

Тэматыка прагучаўшых на канферэнцыі дакладаў ахоплівала шырокі спектр пытанняў, звязаных с дзейнасцю мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага і гісторыяй Ордэну базыльянаў на беларуска-украінскіх землях. У прыватнасці, доктар Антоніо Калізі (г. Бары, Італія) і протаіерэй доктар Стэфан Батрух (г. Люблін, Польшча) у сваіх дакладах прааналізавалі навучанне св. Васіля Вялікага аб хрысціянскім духовым жыцці, што пакладзена ў аснову манаскай традыцыі базыльянаў.

 

Адзін з галоўных даследчыкаў жыцця і дзейнасці мітрапаліта Руцкага – іераманах доктар Парфірый Підручны (Рым, Італія) ў сваім дакладзе разгледзеў, якія ідэі аб рэформе манаства ва Ўсходняй Царкве вылучыў у свой час Язэп Руцкі і ў якой ступені гэтыя ідэі былі рэалізаванымі.

 

Вялікую цікавасць выклікала выступленне беларускага даследчыка, кандыдата гістарычных навук, намесніка дырэктара НАРБ Дзяніса Лісейчыкава. На падставе новых архіўных дакументаў ён зрабіў спробу рэканструяваць раннія гады жыцця мітрапаліта Язэпа, указаў пры гэтым на шэраг існуючых на сённяшні момант у гістарыяграфіі міфаў, звязаных з яго біяграфіяй. Грэка-каталіцкі святар айцец Яўген Усошын прысвяціў свой даклад пытанню аб ролі базыльянаў ў гісторыі Мінска.

 

Шэраг навуковых выступленняў былі прысвечаны адукацыйнай дзейнасці базыльянаў. Доктар Радаслаў Дабравольскі (Супрасль, Польшча) распавёў прысутным пра базыльянскія адукацыйныя школы на тэрыторыі Гродзенскай губерні ў 1795-1839 гг. Беларускі навуковец, кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў з Інстытута гісторыі НАН (Мінск) выступіў з дакладам на тэму “Базыльянскія школы ў рапартах генеральных інспектараў Камісіі нацыянальнай адукацыі Рэчы Паспалітай: 1782-1792 гг.”

 

Украінскі даследчык іераманах Іеранім Грым з Базыльянскага інстытуту філасофска-багаслоўскіх студый у Львове-Бруховічах у сваім выступленні разгледзеў так званую дабрамільскую рэформу базыльянаў 1882 г., у выніку якой дзейнасць Ордэна значна актывізавалася. Аб галоўных выніках даследванняў, якія праводзяцца міжнародным Цэнтрам вывучэння спадчыны Ордэна базыльянаў “Collegium Suprasliense” у Супраслі, паведаміў прафесар доктар Мар’юш Земло (Беласток, Польшча).

 

Апошнім прагучаў даклад іераманаха Карнэлія Ярэмака з манастыра базыльянаў у Львове аб сучасным стане Ордэна і галоўных напрамках дзейнасці базыльянаў у свеце.

 

Канферэнцыя ў Баранавічах стала добрай пляцоўкай для абмена думкамі і грунтоўнага абмеркавання ў сяброўскай атмасферы прагучаўшых на ёй дакладаў. Прысутныя мелі магчымасць задаць дакладчыкам узнікшыя пытанні.

 

Неабходна адзначыць ветлівасць і гасціннасць Кіраўніцтва Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага, на базе якога адбывалася канферэнцыя, добрыя ўмовы яе арганізацыі.

 

Завяршылася канферэнцыя Святой Імшой, якую служыў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У сваёй пропаведзі ён звярнуў увагу прысутных на духовую веліч постаці мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага і параўнаў яго з вядомым каталіцкім святым Каролем Барамеем, памяць якога ўзгадвалася ў гэты дзень – 4 лістапада.

 

Па выніках канферэнцыі ў бліжэйшай перспектыве плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. 

 

У Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх ЗемляхУ Баранавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная служэнню Ордэна базыльянаў на Беларускіх Землях

 

Фота Аляксандра Маламы


5.11.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier