Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


15.01.2021

“На многія і шчасныя леты!” – віншуем Апостальскага Нунцыя16 студзеня – Дзень нараджэння Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Высокадастойнага Архібіскупа Антэ Ёзіча. Ён нарадзўся 16.01.1967 г. у мясцовасці Трыль, у Харватыі.

Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Архібіскупу словы віншаванняў.

15.01.2021

У мінскай архікатэдры памаліліся за спачылага Мітрапаліта ФіларэтаУвечары 15 студзеня ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша аб вечным супакоі для спачылага Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які ў гэты дзень быў пахаваны ў жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры.

 

Цэлебрацыю ўзначаліў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Эўхарыстыю ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і іншыя святары лацінскага і ўсходняга абрадаў.

 

У гаміліі арцыбіскуп успомніў словы праваслаўнага іерарха, з якімі той звярнуўся да яго з нагоды 65-годдзя: «Не нам, Пане, не нам, але Твайму Імені няхай будзе слава». Паводле арцыбіскупа, у гэтых словах Пісання схавана тамніца служэння і веліч Мітрапаліта Філарэта: «Ён імкнуўся не да сваёй славы, а да Божай».

15.01.2021

“Малітвамі свяціцеля Мікалая”Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея на дзень пахавання Мітрапаліта Філарэта


Госпад Ісус Хрыстос паклікаў да сябе Мітрапаліта Філарэта.

Калі сёння ягонае пачэснае цела складаюць у Беларускую зямлю – у Жыровіцкім манастыры пад сценамі храма Узвышэння святога Крыжа Гасподняга, у якім на працягу гісторыі маліліся хрысціяне розных традыцый і канфесій: грэка-католікі, праваслаўныя і рыма-католікі – Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу давераем ягоную душу ў заўпакойнай малітве.


Дзякуем Госпаду за архіпастырскае служэнне Мітрапаліта Філарэта, за ягоную хрысціянскую  адкрытасць на міжканфесійны дыялог, які спрыяў пабудове адносінаў узаемнай павагі паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.

14.01.2021

У галоўным касцёле Мінска памоляцца за спачылага Мітрапаліта ФіларэтаУ пятніцу 15 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы за спачылага Мітрапаліта Філарэта, які адышоў у вечнасць 12 студзеня.

 

Вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі разам са сваімі пастырамі падзяляюць смутак праваслаўных братоў з прычыны смерці Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, які шмат зрабіў для развіцця добрых адносін паміж прадстаўнікамі дзвюх галоўных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.

 

У сваім спачувальным слове Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў спачылага праваслаўнага Экзарха сваім сябрам і настаўнікам.

14.01.2021

Ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму — 105 гадоў. Легендарны святар-адраджэнец ва ўспамінах вернікаў14 студзеня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння ксяндза Уладзіслава Чарняўскага — легендарнага святар-адраджэнца, які шмат зрабіў для таго, каб у нашых касцёлах сёння гучалі малітвы і Божае слова на роднай мове.


Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся 14 студзеня 1916 г. у засценку Амбружына, што на Смаргоншчыне, у шматдзетнай каталіцкай сям’і. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў кастрычніку 1944 г., пасля чаго на працягу дзевяці гадоў нёс святарскае служэнне ў розных парафіях на тэрыторыі Літвы, а ў кастрычніку 1953 года стаў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе, што на Валожыншчыне.

14.01.2021

Святы Пасад спачувае праваслаўным Беларусі з прычыны смерці Мітрапаліта ФіларэтаСтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох скіраваў спачуванні Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну ў сувязі са смерцю Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта.


Як паведаміла 14 студзеня беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на сваёй інтэрнэт-старонцы дыкастэрыя нагадала, што ў 1981–1989 гадах спачылы іерарх кіраваў Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, «спрыяючы развіццю адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам».

 

У 1990–2013 гадах ён узначальваў Беларускую Праваслаўную Царкву, «імкнучыся да духоўнага адраджэння беларускага народа і ўмацавання добрых адносін паміж хрысціянамі краіны».

 

Паводле Catholic.by

 
13.01.2021

“З духамі спачылых праведнікаў”У дні, калі ў Мінску праходзіць развітанне з спачылым праваслаўным Мітрапалітам Філарэтам, грэка-католікі Беларусі выказваюць спачуванне праваслаўным братам і сёстрам і малітвай суправаджаюць душу спачылага Першаіерарха. 


Хрысціянская адкрытасць спачылага Мітрапаліта Філарэта на міжканфесійны дыялог паспрыяла пабудове адносінаў узаемнай пашаны паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.

У заўпакойных службах ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы ўдзельнічаюць і вернікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.


У сераду, 13 студзеня 2021 Апостальскі візітатар беларускіх грэка-католікаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Ліццю за супакой душы мітрапаліта Філарэта ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску а вечарам таго ж дня прысутнічаў на заўпакойнай Вячэрні ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы Святога Духа.

13.01.2021

Папа Францішак: малітва праслаўлення Бога – чыстае паветра для душыПра важнасць малітвы праслаўлення, асабліва ў жыццёвых выпрабаваннях, нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Наша праслаўленне не дабаўляе Яму велічы, але нас саміх вядзе да збаўлення.

 

Францішак нагадаў, што пасля першых цудаў і ўключэння вучняў у абвяшчэнне Божага Валадарства, місія Месіі, здавалася, перажывала крызіс. Нават Ян Хрысціцель засумняваўся: “Ты той, які мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?” (Мц 11,3).

 

Папа заўважыў, што ў такой сітуацыі Езус не скардзіўся Айцу, але ўзносіў да Яго хвалу: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям”. Збаўца славіць Айца за тое, кім Ён ёсць: Яго Айцом і Панам неба і зямлі, а таксама за тое, што Ён аддае перавагу малым. Езус мог асабіста пераканацца ў гэтым, калі прапаведаваў: “мудрыя” і “разумныя” заставаліся недаверлівымі і закрытымі, а “малыя” адкрываліся і прымалі пасланне.

10.01.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 10.01.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

8.01.2021

У Мінску разам памоляцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Казімір Велікаселец24 студзеня, калі ў Касцёле ў другі раз будзе адзначацца Нядзеля Божага слова, у мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Казіміра Велікасельца.


Нагадаем, што 3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім згодна з нормамі кананічнага права прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіравання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Гэтае прашэнне арцыпастыр скіраваў Пантыфіку яшчэ за месяц да свайго 75-годдзя, падчас вымушанага знаходжання па-за межамі даручанага яго кіраўніцтву мясцовага Касцёла.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier