Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

“Малітвамі свяціцеля Мікалая”  


“Малітвамі свяціцеля Мікалая”Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея

на дзень пахавання Мітрапаліта Філарэта


Госпад Ісус Хрыстос паклікаў да сябе Мітрапаліта Філарэта.

Калі сёння ягонае пачэснае цела складаюць у Беларускую зямлю – у Жыровіцкім манастыры пад сценамі храма Узвышэння святога Крыжа Гасподняга, у якім на працягу гісторыі маліліся хрысціяне розных традыцый і канфесій: грэка-католікі, праваслаўныя і рыма-католікі – Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу давераем ягоную душу ў заўпакойнай малітве.


Дзякуем Госпаду за архіпастырскае служэнне Мітрапаліта Філарэта, за ягоную хрысціянскую  адкрытасць на міжканфесійны дыялог, які спрыяў пабудове адносінаў узаемнай павагі паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.


Ва ўдзячнай памяці захоўваю сустрэчы і размовы са святой памяці Высокапраасвяшчэным Уладыкам Філарэтам – у Беларусі і ў Замежжы.

Узгадваю поўныя духовага натхнення словы, якія Ён накіраваў мне пасля Боскай Літургіі, якую 20 лютага 2006 года служыў на мошчах свяціцеля Мікалая ў крыпце базылікі ў Бары: “Хрысціянскім іерархам трэба вучыцца з прыкладу св. Мікалая, як адважна служыць людзям словам і чынам, усім хто да іх звяртаецца за дапамогай”.


“Малітвамі свяціцеля Мікалая супакой, Госпадзе, 

душу заснулага слугі Твайго мітрапаліта Філарэта, 

і ўчыні яму вечную памяць”.


Мінск, 15 студзеня 2021 г.

Архімандрыт Сяргей (Гаек)

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі


15.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier