Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму — 105 гадоў. Легендарны святар-адраджэнец ва ўспамінах вернікаў  


Ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму — 105 гадоў. Легендарны святар-адраджэнец ва ўспамінах вернікаў14 студзеня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння ксяндза Уладзіслава Чарняўскага — легендарнага святар-адраджэнца, які шмат зрабіў для таго, каб у нашых касцёлах сёння гучалі малітвы і Божае слова на роднай мове.


Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся 14 студзеня 1916 г. у засценку Амбружына, што на Смаргоншчыне, у шматдзетнай каталіцкай сям’і. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў кастрычніку 1944 г., пасля чаго на працягу дзевяці гадоў нёс святарскае служэнне ў розных парафіях на тэрыторыі Літвы, а ў кастрычніку 1953 года стаў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе, што на Валожыншчыне.

 

Святар прамаўляў казанні і праводзіў катэхізацыю на роднай мове, а пасля Другога Ватыканскага Сабору перакаладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Святое Пісанне.

 

Яго праца спрыяла папулярызацыі і распаўсюджванню беларускай мовы ў мясцовым Касцёле.

 

Руплівы святар адышоў у вечнасць 22 снежня 2001 года. Цяпер у Вішневе дзейнічае музей ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Сваімі ўспамінамі пра легендарнага душпастыра падзялілася са слухачамі «Радыё Марыя» стваральніца гэтага музея Тэрэза Бітэль, парафіянка вішнеўскай парафіі.

 

Паводле Catholic.by


14.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier