Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

“З духамі спачылых праведнікаў”  


“З духамі спачылых праведнікаў”У дні, калі ў Мінску праходзіць развітанне з спачылым праваслаўным Мітрапалітам Філарэтам, грэка-католікі Беларусі выказваюць спачуванне праваслаўным братам і сёстрам і малітвай суправаджаюць душу спачылага Першаіерарха. 


Хрысціянская адкрытасць спачылага Мітрапаліта Філарэта на міжканфесійны дыялог паспрыяла пабудове адносінаў узаемнай пашаны паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.

У заўпакойных службах ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы ўдзельнічаюць і вернікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.


У сераду, 13 студзеня 2021 Апостальскі візітатар беларускіх грэка-католікаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Ліццю за супакой душы мітрапаліта Філарэта ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску а вечарам таго ж дня прысутнічаў на заўпакойнай Вячэрні ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы Святога Духа.

 

+++

 

“З духамі спачылых праведнікаў душу заснулага слугі Твайго 

мітрапаліта Філарэта, Збавіцелю супакой

і захавай яго ў шчаслівым жыцці, 

што ў Цябе, Чалавекалюбча”.


 

13.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier