Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
САКАВІКА |
У галоўным касцёле Мінска памоляцца за спачылага Мітрапаліта Філарэта
Вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі разам са сваімі пастырамі падзяляюць смутак праваслаўных братоў з прычыны смерці Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, які шмат зрабіў для развіцця добрых адносін паміж прадстаўнікамі дзвюх галоўных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.
У сваім спачувальным слове Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў спачылага праваслаўнага Экзарха сваім сябрам і настаўнікам.
Святая Імша ў мінскай архікатэдры за спачылага Мітрапаліта Філарэта адбудзецца ў дзень яго пахавання ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры.
Пачатак у 18.30. На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле Catholic.by |
14.01.2021
|