Пошук

Каляндар

 


10.10.2026
Пантыфік: Мельхіцкая Царква паклікана быць сведкай еднасці і міруПапа заклікаў мельхіцкіх біскупаў захоўваць касцёльнае адзінства і сведчыць пра мір у рэгіёне, які пакутуе ад войнаў, рэлігійнага экстрэмізму і эканамічнага крызісу. Ён таксама паведаміў пра стыпендыі для атрымання каталіцкай адукацыі ў Сірыі, Ліване і Іраку.

 

10 кастрычніка 2026 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане біскупаў Грэка-мельхіцкай Царквы Антыёхіі, якія сабраліся ў Рыме на Сінод. Вітаючы гасцей, ён перадаў цёплае прывітанне святарам, манахам і манахіням, семінарыстам і ўсім вернікам Мельхіцкай Царквы як на радзіме, так і ў дыяспары па ўсім свеце.

9.10.2026

Працяг сустрэчы біскупаў у Рыме, прысвечанай адгартацыі «Amoris Laetitia», і даклад Старшыні ККББ арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаДругі дзень, 8 кастрычніка, у Рыме працягваецца пасяджэнне Папы Льва XIV з старшынямі канферэнцый біскупаў і старшынямі Усходніх Касцёлаў. Агульная тэма пасяджэння: «10-годдзе папскай адгартацыі Amoris Laetitia — Евангелізацыя сямей сёння».


У мерапрыемстве прымаюць удзел арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, і ксёндз канонік Юрый Ясевіч, прэс-сакратар ККББ.

8.10.2026
Папа Леў XIV: сям'я застаецца галоўным месцам сведчання ЕвангелляЛеў XIV звярнуўся да біскупаў з усяго свету: сем'і маюць чаму вучыць Касцёл, а іх вопыт дапаможа знайсці новыя шляхі абвяшчэння Евангелля.

 

У Ватыкане 7 кастрычніка 2026 года пачалася сустрэча, якую Леў XIV склікаў праз 10 гадоў пасля публікацыі апостальскай адгартацыі "Amoris laetitia". Да яе далучыліся прадстаяцелі Усходніх Цэркваў і старшыні біскупскіх канферэнцый.

1.10.2026

Кыргызстан атрымаў каталіцкага біскупаЦяперашні апостальскі адміністратар у Кыргызстане, айцец Антоні Коркаран SJ, прыняў біскупскае пасвячэнне з рук кардыналам Джорджыа Марэнга. Біскупскае прызначэнне амерыканскаму езуіту з’яўляецца выразным сігналам падтрымкі Святога Пасаду невялікай, але надзвычай актыўнай каталіцкай супольнасці ў краіне. У цырымоніі ў Рыме, прынялі ўдзел святары, якія служаць у краінах Цэнтральнай Азіі, дыпламатычныя прадстаўнікі і галоўны імам Кыргызстана.


Біскупскае пасвячэнне мае фундаментальнае значэнне для структуры і ідэнтычнасці мясцовага Касцёла, які ў цяперашні час налічвае каля тысячы вернікаў.

28.09.2026
Леў XIV у Мецы: рэлігіі павінны быць вартаўнікамі жыццяУ французскім Мецы Леў XIV сустрэўся з прадстаўнікамі розных рэлігійных традыцый і заклікаў іх разам сведчыць, што дыялог, клопат пра чалавечае жыццё і пошук міру могуць пераадольваць падзелы.

 

28 верасня 2026 года ў Мецы, у кангрэс-цэнтры імя Робера Шумана, Леў XIV сустрэўся з прадстаўнікамі розных рэлігійных традыцый. Папа нагадаў, што горад, які на працягу гісторыі быў месцам сустрэчы розных культур, сёння можа стаць прасторай для дыялогу, сяброўства і міру.

26.09.2026
Леў XIV моладзі: выбіраць дабро і без насілля змагацца за веруПадчас малітоўнага чування ў Сен-Дэні Леў XIV заклікаў моладзь выбіраць дабро, без насілля змагацца за веру і заставацца сведкамі Хрыста ў сучасным свеце.

 

25 верасня 2026 года на Стад дэ Франс у Сен-Дэні Леў XIV правёў малітоўнае чуванне з моладдзю і прапанаваў сваю медытацыю.

25.09.2026
Парыж сустрэў Льва XIV: пачаўся візіт у ФранцыюЛеў XIV прыляцеў у парыжскі аэрапорт Арлі, дзе яго з ганаровай вартай і кветкамі сустрэлі на пачатку чатырохдзённага апостальскага візіту ў Францыю.

 

Самалёт з Папам на борце прызямліўся ў аэрапорце Парыж-Арлі – другім па значнасці аэрапорце французскай сталіцы пасля Руасі-Шарль-дэ-Голь. Каб павітаць Святога Айца, на борт паднялiся апостальскі нунцый у Францыі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ і кіраўнік пратакольнай службы краіны.

23.09.2026

23 верасня: ЗАЧАЦЦЕ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ23 верасня з'яўляецца яшчэ адным святам у гонар прарока, Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга Яна. У гэты дзень адзначаюць яго цудоўнае Зачацце. Свята мае чыста біблейскае паходжанне, і Евангелле паводле Лукі на сваім пачатку апісвае гэтую падзею, а літургічныя тэксты 23 верасня пэўным чынам яе інтэрпрэтуюць, робячы адмысловыя акцэнты.

 

Юдэйскі народ на зломе Старога і Новага Запаветаў чакае абяцанага прарокамі Месію. Увесь народ на чале са святарамі моліцца пра гэта, а кожная жанчына марыць стаць маці Божага Памазаніка. Таму і перажывалі такія вялікія пакуты святар Захарыя ды ягоная жонка Альжбета з мястэчка Эйн-Карэм, бо ўжо шмат гадоў запар не маглі мець дзяцей.

22.09.2026
Cучасныя мучанікі і беларускія справы беатыфікацыіКсёндз Яўген Вінтоў распавёў "Vatican News", як у Рыме абмяркоўвалі тэму мучаніцтва ў XXI стагоддзі і чаму яна настолькі важная для Беларусі.

 

15 верасня 2026 года ў Папскім патрыстычным інстытуце "Аўгустыніянум" у Рыме адбылася міжнародная канферэнцыя "XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?". Сярод удзельнікаў быў прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Яўген Вінтоў, які пракаментаваў яе вынікі для беларускай рэдакцыі "Vatican News".

17.09.2026
Папа Леў XIV: новамучанікі – зоркі, якія свецяць у цемры эгаізмуЛеў XIV прыняў удзельнікаў канферэнцыі пра мучанікаў XXI стагоддзя, назваўшы сведак веры зоркамі, якія свецяць у цемры эгаізму і прыгнёту.

 

Святы Айцец 16 верасня 2026 года сустрэўся з удзельнікамі навуковага форуму "XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?", які арганізавалі Дыкастэрыя па справах кананізацыі і Камісія па новамучаніках – сведках веры.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.