Апостал Піліп, адзін з 7-і дыяканаў

Ён паходзіў з Віфсаіды на паўночным беразе Генісарэцкага возера і быў дружны з Андрэем (яны абодва былі адзінымі сярод апосталаў з грэцкімі імёнамі). Да гэтага ён быў сярод вучняў Яна Хрысьціцеля і быў закліканы Ісусам, да якога ён прывёў таксама Нафанаіла (Ян 1, 43). Ён у сіноптыкаў - выключаючы каталог апосталаў - больш не згадваецца, аднак жа пра яго гаворка ідзе ў Яна: перад множаньнем хлябоў ён разважае: "ім на 200 дынарыяў не даволі будзе хлеба" (Ян 6, 7), "некалькіх элінаў ён прыводзіць да Ісуса" (Ян 12, 21). Падчас Таемнай Вячэры ён кажа Ісусу: "Пакажы нам Айца, і даволі для нас!" Аднак Ісус робіць яму вымову: "Які бачыў Мяне, бачыў Айца" (Ян 14, 8). Розныя цытаваныя Еўсевіем паданьні пра Піліпа сёньня ўсімі разглядаюцца як зьмешваньне яго з Піліпам Іерусалімскім з Дзей (21, 8).
Рэліквіі Апостала Піліпа шануюцца ў царкве Апосталаў у Рыме.