Пошук

Каляндар

 


15.02.2023

Ва ўспамін благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі распачынаецца навэнна малітвы аб заканчэнні вайны ва Украіне15 лютага распачынаецца навэнна малітвы ў інтэнцыі заканчэнні вайны і ўсталяванні справядлівага міру ва Украіне. Яна завершыцца 24 лютага малітоўным чуваннем і святой Імшой ва Усеўкраінскім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Бярдычаве.


Гэтая малітоўная ініцыятыва таксама сугучная «Году міру і стварэння», які абвешчаны сёлета ў Рэспубліцы Беларусь.

15.02.2023

НОВЫ САКРАТАР ДЫКАСТЭРЫІ ДЛЯ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ15 лютага 2023 г. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ліванскага мараніцкага іераманаха з Ордэну Антаніянаў Маранітаў (ОАМ) - а. Мішэля Жалаха новым сакратаром Дыкастэрыі для Ўсходніх Цэркаў. 

 

Да цяперашняга часу ён быў рэктарам каталіцкага Антаніянскага Ўніверсітэта ў г. Баабда ў Ліване.

14.02.2023

"Згодныя ў праўдзівай веры і паслядоўныя ў сведчанні"14 лютага 2023 г., ва ўрачыстасць святых Кірыла і Мятода, Апосталаў славян і сузаступнікаў Еўропы, у Рыме ў базыліцы святога Клімента, ля магілы святога Кірыла, адбылася святая Імша за мір.

 

Узначаліў яе Адміністратар Оламаўцкай дыяцэзіі з грэка-каталіцкімі біскупамі са Славакіі, з архімандрытам Сяргеем (з Мінска), з сотняй прэзбітараў і дыяканаў і са шматлікімі вернікамі са славянскіх краін.

12.02.2023

У Празе, дзе завяршылася першая частка кантынентальнага этапу Сіноду Біскупаў, з моцай прагучаў голас беларускага Касцёла9 лютага ў Празе (Чэхія) завяршылася першая частка еўрапейскага кантынентальнага этапу Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці ў Касцеле, у якой узялі ўдзел 156 дэлегатаў з еўрапейскіх епіскапатаў і 44 госці, запрошаныя Радай Канферэнцыяй Біскупаў Еўропы.


Дэлегаты ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскпаў у Беларусі на Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB падзяліліся з Catholic.by сваімі ўражаннямі пасля завяршэння першага этапу сустрэчы ў Празе.

8.02.2023

ЭКЗАРХ АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ*8.02.1893 --- +6.01.1943

 

6 студзеня 2023 году споўняецца 80 гадоў з дня мучаніцкай смерці айца Антона Неманцэвіча, Апостальскага экзарха беларускіх грэка-католікаў.

8.02.2023

На Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў біскуп Яшэўскі назваў тэмы, якія знаходзяць найбольшы водгук у Касцёле на Беларусі6 лютага, у першы працоўны дзень Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая ў гэтыя дні праходзіць у Празе (Чэхія), выступіў прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.


У сваёй прамове Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ зазначыў тэмы, якія знаходзяць найбольшы водгук у Касцёле ў нашай краіне. Тэзісы яго выступу былі сфармуляваныя ў выніку сумеснай працы усіх біскупаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якія перадусім сцвердзілі, што супольнасць Касцёла ў нашай краіне, як і іншыя партыкулярныя Касцёлы, з вялікай радасцю прыняла ініцыятыву Папы Францішка склікаць Сінод на тэму сінадальнасці, што праходзіць у тры этапы: дыяцэзіяльны, кантынентальны і паўсюдны.

7.02.2023

«Апостал міру і паяднання». Сусветныя СМІ далі высокую ацэнку нядаўняму візіту Папы Францішка ў Афрыку5 лютага завяршылася Апостальскае падарожжа Папы Францішка ў Афрыку, у межах якога Святы Айцец наведаў дзве краіны: Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан.


У нядзелю апоўдні на самалёце Папа вярнуўся з Джубы ў Рым, завяршыўшы сваё 40-е замежнае падарожжа.

3.02.2023

Папа Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга і прыбыў у Паўднёвы Судан3 лютага Папа Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга, дзе ён знаходзіўся з 31 студзеня ў межах Апостальскага візіту ў дзве афрыканскія краіны.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, раніцай самалёт з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта Нджылі ў Кіншасе ў сталіцу Паўднёвага Судана Джубу. Святога Айца праводзіў прэзідэнт ДРК Фэлікс Чысекедзі, афіцыйныя асобы і мясцовыя біскупы. Перад вылетам Папа развітаўся з прадстаўнікамі ўлад і духавенствам.

3.02.2023

Распачаў працу сайт Еўрапейскай асамблеі Кантынентальнага этапу Сіноду БіскупаўУ сеціве распачаў працу сайт, створаны спецыяльна для асвятлення пасяджэння Еўрапейскай асамблеі Кантынентальнага этапу Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў сталіцы Чэхіі Празе з 5 па 9 лютага.


Сайт prague.synod2023.org, які з’яўляецца афіцыйнай крыніцай інфармавання грамадскасці пра падзеі Еўрапейскай асамблеі Сіноду, даступны на англійскай і італьянскай мовах. Як паведамляецца на партале Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ccee.eu, на новаствораным рэсурсе можна знайсці абноўленую праграму сустрэчы і іншую актуальную інфармацыю адносна Еўрапейскай асамблеі Сіноду. Сайт паступова дапаўняецца новымі матэрыяламі.

3.02.2023

2 лютага: СТРЭЧАННЕ - свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса ХрыстаУ грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі традыцыйны Дзень падзякі і малітвы за дабрачынцаў БГКЦ. 

 

"Падзячнай малітвай абдымаем усіх: 

Біскупаў, святароў, дыяканаў, семінарыстаў, 

манахаў і манахіняў, спевакоў (харыстаў), панамароў, катэхізатараў, валянцёраў... 

усіх вернікаў і сяброў, хто добрымі справамі і словамі падтрымлівае нашае сведчанне Евангелля ў Беларусі" 

- сказаў архім. Сяргей у час Боскай Літургіі ў храме душпастырскага Цэнтра св. Язэпа ў Мінску, 2.02.2023. 

 

Час святочнай малітвы працягваецца да 9 лютага (аддання Свята) - далучыцца можа кожны.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier