Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга і прыбыў у Паўднёвы Судан  


Папа Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга і прыбыў у Паўднёвы Судан3 лютага Папа Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга, дзе ён знаходзіўся з 31 студзеня ў межах Апостальскага візіту ў дзве афрыканскія краіны.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, раніцай самалёт з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта Нджылі ў Кіншасе ў сталіцу Паўднёвага Судана Джубу. Святога Айца праводзіў прэзідэнт ДРК Фэлікс Чысекедзі, афіцыйныя асобы і мясцовыя біскупы. Перад вылетам Папа развітаўся з прадстаўнікамі ўлад і духавенствам.

 

Па прыбыцці самалёта ў аэрапорт Джубы ў Паўднёвым Судане, разам з Апостальскім нунцыем у гэтай краіне на борт падняліся англіканскі арцыбіскуп Кэнтэрбэрыйскі Джасцін Уэлбі і мадэратар Генеральнай асамблеі Прэсбітэрыянскага Касцёла Шатландыі пастар Ен Грыншылдс, з якімі Папа Францішак правядзе гэтую частку свайго афрыканскага падарожжа.

 

На лётным полі Святога Айца вітаў паўднёвасуданскі прэзідэнт Сальва Кіір Маярдзіт. Прагучалі гімны Ватыкана і Паўднёвага Судана, пасля чаго адбылася першая размова Папы Францішка і прэзідэнта Кііра ў VIP-пакоі будынка аэрапорта. Потым яны скіраваліся ў State House, які з’яўляецца рэзідэнцыяй улад Паўднёвага Судана.

 

Папа прабудзе ў Джубе да нядзелі 5 лютага, пасля чаго вернецца ў Рым.

 

Паводле Catholic.by


3.02.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier