Пошук

Каляндар

 


8.11.2008
Уладыка Сафрон
5 лістапада 2008 году, на 92 годзе жыцьця адышоў у вечнасьць біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай япархіі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Ўладыка Сафрон (Дмытэрка). Яго імя цесна зьвязана з падпольнай дзейнасьцю і адраджэньнем Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ды Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
2.11.2008
У Маскве забіты два сьвятары
У аўторак 28 кастрычніка 2008 г. каля 21:00 па маскоўскім часе ў кватэры, якая належыць Таварыству Хрыста, па вуліцы Пятроўка былі знойдзены забітымі сьвятары-езуіты Отто Мэссмэр і Віктар Бэтанкур.

Айцец Отто Мэссмэр зьяўляўся пробашчам незалежнага расейскага рэгіёну «Таварыства Хрыста». Айцец Віктар з 2008 г. выконваў функцыі прадстаўніка заснавальніка пры Інстытуце філасофіі, тэалогіі і гісторыі сьвятога Фамы ў Маскве. Абодва сьвятары аказвалі актыўную пастырскую дапамогу ў касьцёле сьвятога Людовіка ў Маскве.
18.10.2008
“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Апостальскі Нунцый узначаліў у Менску малітву з нагоды 30-х угодкаў абраньня Папы Яна Паўла ІІ

Урачыстую сьв. Імшу з нагоды 30-х угодкаў абраньня кардынала Караля Вайтылы на пасад Сьвятога Пятра, увечары 16 кастрычніка 2008 г., у касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску, узначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Марцін Відавіч. Яму саслужылі Апостальскі Візітатар БГКЦ ў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), Протапрэьбітар Андрэй Абламейка і менскія грэка-каталіцкія сьвятары а. Пахом Кавалёў і а. Яўген Усошын ды а. Алесь Шаўцоў з Полацку і а. Андрэй Буйніч з Ліды, а таксама менскія сьвятары лацінскага абраду - а. Дэкан Пётр Бялевіч OMI. і кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк – гаспадар касьцёла.
16.10.2008
Ікона Хрыста Чалавекалюбцы вярнулася ў Маладэчна
12 кастрычніка ў грэка-каталіцкім Санктуарыі Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне адбылося ўрачыстае вяртаньне галоўнай іконы. У мінулым чэрвені яна была часова перададзеная ў Пастаральны цэнтр Сьвятога Язэпа ў Менск, каб перад ёй мог памаліцца Дзяржаўны Сакратар Яго Cьвятасьці Папы Бенядыкта XVI, Яго Эмінэнцыя Кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Там ў капліцы яна захоўвалася да апошняга часу і перад ёй часта служыліся службы за ўсіх жыхароў гораду Менска.

У Маладэчна Ікону прывезьлі панамары (міністранты) менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, якія перад тым з той жа Іконай зьдзейснілі пілігрымку ў Забрэзьзе (каля Валожына) - родную парафію Блаславёнага Міхала Сапоцькі.
13.10.2008
Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
У нядзелю 12 кастрычніка 2008 г. панамары (міністранты) менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа зьдзейснілі пілігрымку ў Забрэзьзе (каля Валожына) - родную парафію Блаславёнага Міхала Сапоцькі, якога Беатыфікацыя мела месца ў Беластоку 28 верасьня б.г.

Пілігрымку адправіў з Менску пробашч парафіі Праведнага Язэпа, Протапрэьбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканата а. Андрэй Абламейка а ўзначаліў духоўнік Алтарнага Брацтва панамароў а. Пахом Кавалёў. Яна была прыўрочана 120-годдзю ад народзінаў Блаславёнага - 1 лістапада 1888 г. ў Юшаўшчыне, на тэрыторыі Забрэзкай рыма-каталіцкай парафіі, пра што нагадвае памятная шыльда на сучасным касьцёле ў Забрэзьзі.
30.09.2008
“На многія леты!”
Уладыка Антоні Дзям'янка адзначыў 10-годдзе біскупскай хіратоніі

29 верасьня 2008 г., ва ўрачыстасьць сьвятых Арханёлаў Міхала, Гаўрыіла і Рафала (у лацінскім абрадзе), у мінскай катэдры Біскуп Антоні Дзям'янка ўзначаліў сьвятую Імшу як падзяку за 10 гадоў біскупскага служэньня. Саслужылі сьв. Імшу Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч, Біскупы Аляксандар Кашкевіч з Гродна, Уладзіслаў Блін з Віцебска, Казімір Велікаселец з Пінску і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Сярод шматлікіх сьвятароў з усіх дыяцэзіяў Беларусі, што ўдзельнічалі у канцэлебрацыі, былі і грэка-каталіцкія сьвятары а. Андрэй Абламейка і а. Пахом Кавалёў з Цэнтральна-Заходняга Дэканату і а. Зьміцер Грышан і а. Алесь Шаўцоў з Усходняга Дэканату БГКЦ.
28.09.2008
Ікона Блаславёнага Міхала
Прэзэнтацыя кнігі “На шляхах Божай Міласэрнасьці. Блаславёны Міхал Сапоцька – духоўнік сьвятой Фаўстыны”

У нядзелю 28 верасьня 2008 году ў Беластоку ў Польшчы адбылася Беатыфікацыя Слугі Божага Міхала Сапоцькі. У ёй, разам з тысячамі пілігрымаў, удзельнічалі шматлікія ярархі, сьвятары, манахі і манахіні з Польшчы, Літвы, Беларусі ды іншых краінаў. У рамках Беатыфікацыйных урачыстасьцяў вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ахвяравалі Санктуарыю Божай Міласэрнасьці ў Беластоку Ікону Блаславёнага Міхала (Сапоцькі), Вызнаўцы.

Беатыфікацыя Блаславёнага Міхала Сапоцькі сталася вялікім сьвятам Божай Міласэрнасьці.

“Для Каталіцкай Царквы ў Беларусі Блаславёны сьвятар Міхал Сапоцька - ураджэнец Беларускай Зямлі - гэта асаблівы дар Божы: новы Заступнік перад Міласэрным Хрыстом, руплівым апосталам Якога быў ва ўсім сваім сьвятарскім служэньні а. Міхал” – сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.
24.09.2008
У сьвятле Ўзвышанага Крыжа Гасподняга. Пра сьведчаньне сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча).
Паводле супрасльскай традыцыі 16 верасьня адзначаецца памяць сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага. (У некаторых рыма-каталіцкіх парафіях Полаччыны, напрыклад, у Канстанцінаве, што ў Глыбоцкім раёне, памяць сьв. Язафата адзначаецца 26 верасьня, г.зн. у дзень, які ў XVII стагоддз. адпавядаў 16-му верасьня паводле старога календара).

Сёлета дзень памяці сьвятамуч. Язафата прыпаў на тыдзень, калі мы асабліва ўшаноўваем Пачэсны Крыж Госпада нашага Ісуса Хрыста, паколькі 14 верасьня было сьвята Узвышэньня Пачэснага Крыжа.

Ніжэй прапануем вашай увазе кароткае разважаньне на тэму Крыжа і цярпеньня ў жыцьці сьв. Язафата.
23.09.2008
Айцец Міхал Сапоцька
28 верасьня 2008 году ў Беластоку да ліку Блаславёных Каталіцкай Царквы будзе залічаны сьвятар Міхал Сапоцька - ураджэнец Беларускай Зямлі. Для Каталіцкай Царквы ў Беларусі гэта будзе асаблівы дар Божы – новы Заступнік перад Міласэрным Хрыстом, руплівым апосталам Якога быў ва ўсім сваім сьвятарскім служэньні а. Міхал. У беатыфікацыі будуць удзельнічаць беларускія каталіцкія ярархі, у тым ліку і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).
17.09.2008
Аб’яўляецца набор дзетак у беларускамоўную нядзельную школку сьв. Еўфрасіньні Полацкай пры грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Сьвятога Язэпа ў г. Менску.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier