Пошук
Нядзельнае казаньне
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ |
Ікона Хрыста Чалавекалюбцы вярнулася ў Маладэчна
![]() У Маладэчна Ікону прывезьлі панамары (міністранты) менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, якія перад тым з тойжа Іконай зьдзейснілі пілігрымку ў Забрэзьзе (каля Валожына) - родную парафію Блаславёнага Міхала Сапоцькі. ![]() “Я вельмі цешуся, што сёньня гэтая Ікона вяртаецца ў санктуарый ў Маладэчне, – сказаў падчас свайго казаньня архімандрыт. – Яна шануецца тут ужо шмат гадоў. Гэты храм, прысьвечаны Хрысту Чалавекалюбцу, зьяўляецца вельмі каштоўным месцам не толькі для вас, парафіянаў, але і для ўсёй нашай Царквы. Кожны, хто прыходзіць сюды маліцца, атрымлівае шмат ласкаў. А “ласка” па-габрэйску азначае тое самае, што і “міласэрнасьць”. Ласка і міласэрнасьць – гэта тая ж самая рэчаіснасьць”. ![]() Усе удзельнікі сумеснай малітвы атрымалі кнігу галоўнага пастулятора працэса беатыфікацыі Блаславёнага Міхала, мансіньёра Кшыштафа Ніткевіча “На шляхах Божай Міласэрнасьці”, што была выдадзеная ў Полацку стараньнем Санктуарыя Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне пры дапамозе каталіцкага Альянса „Dives in Misericordia” (Trento). Як расказаў настаяцель санктуарыя, айцец Яўген Усошын, кніга выйшла за два тыдні да гэтага. З італьянскай мовы на беларускую яе пераклаў айцец Андрэй Крот з Горадні. Па словах айца Яўгена Усошына, Блаславёны Міхал Сапоцька, сьвятар і вызнаўца, будзе асаблівым чынам ушаноўвацца ў маладэчанскім санктуарыі. У храме ўжо памешчаная копія ягонай іконы. Вольга Рудніцкая (Паводле матэрыялаў сайта www.catholic.by) |
16.10.2008
|