Пошук
Нядзельнае казаньне
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ |
Школка сьв. Еўфрасіньні Полацкай
Аб’яўляецца набор дзетак у беларускамоўную нядзельную школку сьв. Еўфрасіньні Полацкай пры грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Сьвятога Язэпа ў г. Менску. Прымаюцца дзеці ад 4 да 15 гадоў. На працягу навучальнага году наведвальнікі школкі будуць мець магчымасьць вывучаць Катэхізм, біблійныя гісторыі Старога і Новага Запаветаў, а падчас творчых заняткаў маляваць, ляпіць, сьпяваць і нават таньчыць. У рамках заняткаў плануецца таксама некалькі цікавых вандровак. Заняткі будуць праходзіць у памяшканьні Цэнтра па вул. Арджанікідзэ, 6. Арганізацыйны сход для бацькоў 28 верасьня а 12 гадзіне. Запісацца можна па тэлефонах: Айцец Яўген Усошын (029) 312 28 26; jusoszyn@tut.by Сястра Вікторыя Чэкан (029) 309 86 02; s.viktoryja@gmail.com |
17.09.2008
|