Сьвяты Язафат1. Чалавецтва няспынна патрабуе герояў. У іх не было недахопу ў даўнія часы: узгадаем тут, напрыклад, вядомых герояў грэцкай міфалогіі – Геракл, Адысей. Дастакова іх і ў наш час: чамусьці ў асноўным гэта героі Галівуда – бэтманы, чалавекі-пацукі ды іншыя. Кожнае пакаленьне мела свайго героя, з якога бралі прыклад, на якога марылі быць падобнымі: Алэн Дэлон, Віктар Цой, Ала Пугачова, Земфіра... Кожны можа ў гэты момант дадаць іншыя імёны герояў, да якіх мае ўпадабаньне. Гэта героі поп-культуры. Але ёсьць і іншыя.
Героі павінны быць у кожнай нацыі, кожнага народу, у кожнай краіне. Перафразоўваючы вядомую прымаўку можна сьцьвердзіць: “Скажы мне, хто твае героі, і я скажу, хто ты”. Мне вядома, што ў краіне N, у горадзе M, сярэдняя школа №10 знаходзіцца на вуліцы Паўліка Марозава. Цікава, што можам сказаць: да якіх узораў выхаваньня заклікае гэтая назва? Што можам сказаць пра людзей, для якіх Паўлік Марозаў – герой?