Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
ВЕРАСЬНЯ |
Погляд хрысціяніна на псіхалагічныя эксперыменты “Сінтона”
![]() Апошнім часам у месцах збору студэнтаў (інтэрнатах, універсітэтах і т.п.), пачалі зьяўляцца яскравыя рэкламы клуба асабовага росту “Сінтон”. Лозунгі: “Жыві ярчэй! Адчувай больш тонка! Мыслі больш масштабна!” і прапанова навучыцца быць пэўным ды камунікатыўным чалавекам у гэтым жыцьці, прыцягваюць увагу маладых людзей, сярод якіх шмат хрысьціянаў. Што ж прапануе гэты клуб насамрэч? Ці магчыма хрысьціяніну прымаць удзел у трэнінгах, якія прапануе гэты клуб? Якія мэты гэтага клуба? Ніжэй прапануем скарочаную версію дакладу дыпламаванага тэолага Каталіцкага ўніверсітэта ў Айхштэт (Германія) а. Алеся Аўдзеюка, які ён прадставіў на сустрэчы студэнтаў у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа ў Мінску. Тут можаце прачытаць даклад: Асьцярожна, «Сінтон»! “Сінтон” (з лац. ці грэц. “сугучча, унісон”) – псіхалагічны трэнінгавы клуб, які праводзіць трэнінгі для асабовага разьвіцьця. Адгэтуль паходзіць іхні тэрмін “сінтонны чалавек”, г. зн. настроены на хвалю іншага, лёгка ўваходзячы ў кантакт з ім. Філіялы “Сінтона” працуюць у Расіі, на Украіне і ў Беларусі. * * * Катэхетычныя сустрэчы для студэнтаў адбываюцца ў Цэнтры сьв. Язэпа па вул. Арджанікідзэ, д. 6, кожную сераду ў 19:30 Адказны а. Алесь Аўдзяюк, тэл. маб. (29) 5227019 (МТС) (даезд на метро да ст. “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа). |
7.11.2009
|