Клуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашае
 Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірыла Тураўскага запрашае на лекцыю. У пятніцу 18 сьнежня ў 19:00 гадз. даклад на тэму "Культурная спадчына грэка-каталіцкай Царквыў Беларусі ў кантэксьце дыялёгу Усход-Захад" прачытае дакладчык Алесь Суша. Гэтая душпастырская сустрэча адбудзецца ў грэка-каталіцкім парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6; даезд на метро да ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа).
|