Новая дата сьвяткаваньня памяці блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы
 Апостальскі Адміністратар Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі (з сядзібай у г. Ужгарад) Высокадастойны Ўладыка Мілан (Шашык) паведаміў пра зьмену даты сьвяткаваньня памяці Блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы, біскупа Мукачаўскага. Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў, зважаючы на практычную прычыну, што 1 лістапада грэка-каталіцкія вернікі Закарпацьця наведваюць могілкі сваіх родных лістом № 83/2003 ад 31 кастрычніка 2008 г., дала давол на зьмену даты сьвяткаваньня памяці Блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора на 31 кастрычніка. Варта дадаць, што паводле сьведчаньня пратаколу, біскуп Тэадор памёр 1 лістапада а 1: 20. Аднак пратакол пісаўся паводле Маскоўскага часу. Гэта было 31 кастрычніка а гадзіне 23:20, паводле Цэнтральна-еўрапейскага часу, па якім жыве большая частка насельніцтва Закапацьця.
|