21 лістапада 2009 г. споўнілася 5 гадоў ад біскупскай хіратоніі (біскупскіх сьвячаньняў) Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Высокадастойнага Ўладыкі Марціна Відавіча, Тытулярнага Архібіскупа г. Нін (Нона).Высокадастойны Архібіскуп Марцін нарадзіўся 15 ліпеня 1953 г. ў м. Відонье ў Харватыі.
Рукапакладзены на сьвятара дыяцэзіі Спліт-Макарска Яго Сьвятасьцю Папам Янам Паўлам ІІ 28 траўня 1989 г.
15 верасьня 2004 г. быў прызначаны Апостальскім Нунцыем ў Беларусі ды ўзьведзены ў сан архібіскупа.
21 лістапада 2004 г. атрымаў біскупскую хіратонію з рук Кардынала Анджэла Садана, Дзяржсакратара Яго Сьвятасьці.
Малітва ў Баранавічах
Малітва ў БаранавічахУ суботу, 21 лістапада, ды ў нядзелю, 22 лістапада 2009 г., сьвятары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы асабліва маліліся за Высокадастойнага Архібіскупа Марціна.
Душпастыры менскіх парафіяў служылі 21 лістапада Боскую Літургію за Архібіскупа Марціна ў капліцы Душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа,
які быў арганізаваны пры вялікай падтрымцы Апостальскага Нунцыя.
У нядзелю, 22 лістапада 2009 г., у грэка-каталіцкай парафіі сьвятых Кірылы і Мятода ў Баранавічах Архімандрыт Сяргей (Гаек) узначаліў Боскую Літургію падзякі Богу за служэньне Архібіскупа Марціна Відавіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Яму саслужыў душпастыр баранавіцкай парафіі а. Яўген Маліноўскі.
“Нястомнае служэньне Высокадастойнага Ўладыкі Архібіскупа Марціна для дабра вернікаў двух абрадаў Каталіцкай Царквы (Касьцёла) у Беларусі, нагадвае нам складаны подзьвіг сьвятых Братоў Кірылы і Мятода – рупліва несьці Евангельле людзям розных традыцыяў. Няхай сьвятыя Салунскія Браты заўжды суправаджаюць Уладыку Марціна сваімі малітвамі,” – сказаў у казаньні Архімандрыт Сяргей.
Добра вядома, што Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Архібіскуп Марцін Відавіч з асаблівай архіпастырскай любоўю клапоціцца пра духоўнае дабро ўсіх вернікаў Каталіцкай Царквы ў Беларусі ды ўсіх жыхароў Беларусі.
Цытуем некалькі Ягоных словаў на Ўрачыстасьці Каранацыі «ад імя і аўтарытэтам Найвышэйшага Пантыфіка» Абраза Найсьвяцейшай Дзевы Марыі Браслаўскай, Каралевы Азёраў:
“Беларусь! – Няхай Бог благаславіць цябе!
Няхай Найсьвяцейшая Дзева Марыя,
Маці збаўленага чалавецтва і Каралева супакою,
будзе Тваёй апякункай і заўсёды заступаецца
за кожнага твайго сына і за кожнаю тваю дачку;
- за кожнага твайго жыхара!”