Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШЫ СЛУГАЎ ТВАІХ  


СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШЫ СЛУГАЎ ТВАІХПрацягваецца восеньскі малітоўны ўспамін памерлых

У нядзелю, 1 лістапада 2009 г., а. Пахом (Кавалёў), адміністратар менскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі маліўся на Маскоўскіх могілках.
На магіле сьвятой памяці Васіля Быкава ён адслужыў Паніхіду за ўсіх памерлых вернікаў, асабліва за патрыётаў, што сваёй працай ды творчасьцю служылі Беларусі.

СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШЫ СЛУГАЎ ТВАІХУ тойжа дзень а. Пахом адслужыў Паніхіду ля крыжа ва ўрочышчы Курапаты. Удзельнікі малітвы даверылі Божай Міласэрнасьці душы пахаваных там нявінна забітых, што загінулі ў час рэпрэсіяў.

* * *

“У сялібах Тваіх, Госпадзе,
дзе ўсе праведнікі спачываюць,
супакой душы слугаў Тваіх,
бо Ты адзіны Чалавекалюбец”.

2.11.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier