
Як вядома, у Беларусі існуе звычай узгадваць памерлых на пачатку лістапада (акрамя пасьля-пасхальнай Раданіцы ўвесну).
У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасьцях працягваецца восеньскі малітоўны ўспамін памерлых.
У візантыйскай літургічнай традыцыі бацькоўская Дзьмітрыеўская (зьмітраўская) субота прыпадае ў суботу перад днём памяці сьв. Вялікамучаніка Дзьмітрыя Салунскага (у гэтым годзе гэта 24 кастрычніка паводле грыгарыянскага каляндара і 7 лістапада паводле юліянскага каляндара).
У рыма-каталіцкім Касьцёле днём асаблівай малітвы зьяўляецца 2 лістапада – Успамін усіх памерлых вернікаў (Дзень задушны).
Адрадзілася таксама старажытная беларуская традыцыя ўспаміну продкаў на “Дзяды” – 2 лістапада, калі могілкі наведваюць рыма-католікі, грэка-католікі, праваслаўныя, а таксама, тыя, хто не наведвае храм.