ІV-ты дзень Перадкалядных РэкалекцыяўУ сераду – 23 сьнежня 2009 г. рэкалекцыйныя разважаньні праводзяцца а гадз. 18:30
у капліцы душпастырскага Цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
па зав. Сьнежным, д. 7Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.
***
23 сьнежня, серадаПерадсьвяцьце Раства Хрыстовага, 10-ці мучанікаў КрыцкіхЧытаньне дня: Кніга Прарока Данііла 2, 31-36, 44-45
На літургіі Навячэрніцы Раства Хрыстовага перад намі ставіцца няпростае заданьне, каб за пасярэдніцтвам нейкае дзесяткі чытаньняў са Старога Запавету ўвайсьці ў досьвед богапазнаньня, прароцтва, малітвы і чаканьня многіх пакаленьняў.
Гэта не столькі заданьне аднаго дня, хай і вельмі важнага, колькі ўказаньне на духоўны шлях, па якім мы павінны крочыць штодзённа.
“Каму больш дадзена, з таго больш і спытаюць” (Лк 12,48) – кажа ў Евангельлі Хрыстос.
Калі мы – дзеці Божыя, вучні Апосталаў, слухачы Прарокаў і сьведкі пакутаў Мучанікаў, значыцца, мы павінны рэальна перажываць гэтую духоўную повязь, гэтае быцьцёвае карэньне, у якім наша сіла, нашае жыцьцё і надзея.
ераманах Лявонцій