Айцец ЛявонційІІ-гі дзень Перадкалядных РэкалекцыяўНаведальнікам сайта www.svjazep.org прапануем далучыцца – on-line – да Перадкалядных Рэкалекцыяў, што для менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў праводзіць ераманах Лявонцій (Тумоўскі) у днях 20-23 сьнежня 2009 г.
Рэкалекцыйныя разважаньні праводзяцца кожны дзень у іншым храме (гл. Парадак Рэкалекцыяў).
Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.
Агульная тэма рэкалекцыяў:
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”.* * *
Кароткая запіска ІІ-га дня Рэкалекцыяў21 сьнежня, панядзелак. Перадсьвяцьце Раства Хрыстовага, мучаніцы Юліаніі.Чытаньне дня: Евангельле паводле Мацьвея 2, 1-12Два погляды на рэлігійнасьць чалавека: тое самае Боства або той самы чалавек?
Безчалавечны бог або Бязбожны чалавек: хрысьціянскае бачаньне праблемы.
Мудрацы, якія прыходзяць з Усходу, сьведчаць што для усіх людзей уласьціва жаданьне пазнаць Бога. Да яго можна прыйсьці рознымі шляхамі, але гэтае пазнаньне дасягае паўнаты толькі калі Бог сам адкрывае Сябе.
Адкрыцьцё Божае як крыніца веры.
Чалавек “як вобраз і падабенства Божае”: разуменьне гэтага паняцьця ў Традыцыі Непадзеленай Царквы.
Ад вобраза да падабенства Божага – шлях які павінен прайсьці кожны чалавек.
“Хрыстос нараджаецца каб аднавіць раней адпалы вобраз”
(Служба Навячэрніцы Раства Хрыстовага).ераманах Лявонцій