Пошук

Каляндар

 

“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”  


ераманах Лявонційераманах ЛявонційПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

Усім наведальнікам сайта www.svjazep.org прапануем далучыцца – хаця б on-line – да Перадкалядных Рэкалекцыяў, што для менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў праводзіць ераманах Лявонцій (Тумоўскі) у днях 20-23 сьнежня 2009 г.

Агульная тэма рэкалекцыяў:
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”.

У Менску рэкалекцыі маюць характар сваеасаблівай пілігрымкі. Рэкалекцыйныя разважаньні кожны дзень праводзяцца ў іншым храме (гл. Парадак Рэкалекцыяў).
Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.

* * *
Ніжей кароткая запіска І-га дня Рэкалекцыяў

20 сьнежня,
Нядзеля Сьвятых Айцоў. Перадсьвяцьце Раства Хрыстовага,
сьвятамучаніка Ігната Баганосца, біскупа Антыахійскага.

Чытаньне дня: Ліст да Габрэяў, разьдз. ХІ.

У ХІ-тым разьдзеле аўтар Пасланьня да Габрэяў робіць пераасэнсаваньне гісторыі Ізраіля з пункту гледжаньня веры. Вера у Божыя абяцаньні і чаканьне абяцанага Месіі былі галоўнымі крыніцамі сілы і вытрываласьці Выбранага народа.

Пакаленьне ў якім прыходзіць на зямлю Хрыстос, зьяўляецца цэнтральным для гісторыі Ізраіля.
“Усе гэтыя, атрымаўшы сьведчаньне праз веру, не атрымалі абяцаньня, дзеля таго, што Бог прадбачыў для нас нешта лепшае, каб яны не бяз нас дасягнулі дасканаласьці”(Габ. 11, 39-40).
Прыход Хрыста надае гэтаму пакаленьню асаблівую годнасьць,
і, адначасова, асаблівую адказнасьць.

“Мы духоўнае угнаеньне для будучых пакаленьняў”.
Кожнае пакаленьне ў дадзенаю яму меру, павінна ўцелавіць у сваім жыцьці Хрыста.
Патрэбна асэнсаваньне як асабістай гісторыі, так і гісторыі свайго народа, сваёй Царквы
ў сьвятле веры.

ераманах Лявонцій

21.12.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier