Уцёкі ў Егіпет. Другая палова XVII ст. З брыгіцкага касцёла ў Гродне. Нацыянальны мастацкі музей.ІІІ-ці дзень Перадкалядных Рэкалекцыяў22 сьнежня, аўторакПерадсьвяцьце Раства Хрыстовага, вялікамучаніцы АнастасііЧытаньне дня: Евангельле паводле Мацьвея 2, 13-20Тут, у Віфлееме, распачынаецца канфлікт, які дасягне сваёй кульмінацыі на Галгофе.
Уцёкі Сьвятой Сям’і у Егіпет і забіцьцё немаўлят у Віфлееме ёсьць, такім чынам, “Цярпеньнем перад Цярпеньнямі”.
Зараз Хрыстос, паказваючы сваю чалавечую немач, уцякае ад Ірада. Пазьней, выяўляючы сваю Боскую моц, ён павернецца да Палестыны, рыхтуючыся да канцовай перамогі над злом шляхам дабраахвотнай сьмерці на крыжы.
І так, як у Старым Запавеце, Бог выводзіць Ізраіль у Егіпет, каб выратаваць яго ад галоднай сьмерці, так і зараз, Бог Ізраіля выводзіць у Егіпет Свайго Адзінароднага Сына, каб праз Яго дараваць жыцьцё свайму Новаму Народу – тым што павераць у Сына Божага.
ераманах Лявонцій