Пошук

Каляндар

 


1.07.2010
Вернікі і сьвятары БГКЦ на сьвяце ў БудславеУ сьвяце Маці Божай Будслаўскай, што праходзіць у Нацыянальным Санктуарыі ў Будславе 1 – 2 ліпеня ўдзельнічаюць шматлікія вернікі Грэка-каталіцкай Царквы.

Паводле шматгадовай традыцыі вечарам 1 ліпеня грэка-каталіцкімі сьвятарам быў адслужаны Акафіст да Багародзіцы.

У візантыйскай літургічнай традыцыі існуе шмат багародзічных акафістаў, а паколькі ў гэтым годзе ў Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве ўзгадаюцца 280-я ўгодкі каранаваньня Жыровіцкай Іконы Багародзіцы – менскі міжпарафіяльны маладзёвы хор “ПРАСФАРА” адсьпяваў Акафіст ў гонар Жыровіцкай Іконы.
(Акафіст запісаны на CD, які можна атрымаць за ахвараваньне ў стэндзе БГКЦ пры будслаўскім санктуарыі).
25.06.2010
Сьвята менскай парафіі Маці Божай Нястомнай ДапамогіДзень ушанаваньня Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў царкоўным календары прыпадае на 27 чэрвеня. Паколькі гэта нядзеля - парафіяльнае сьвята будзе праходзіць у два дні паводле праграмы:

ПЯТНІЦА, 25 чэрвеня 2010 г.
у капліцы парафіяльнага душпастырскага Цэнтра на зав. Сьнежным 7:
- 18:30 Вячэрня з ліціей і блаславеньнем хлебаў,
- нагода да сьв. Споведзі

СУБОТА, 26 чэрвеня 2010 г.
у капліцы парафіяльнага душпастырскага Цэнтра на зав. Сьнежным 7:
- 11:00 Сьвяточная Боская Літургія
- сьвяточная Агапа для ўдзельнікаў сьвята

НЯДЗЕЛЯ, 27 чэрвеня 2010 г.
у ніжнім храме Чырвонага касьцёлу:
- 11:00 Сьвяточная Боская Літургія

Пробашч, дапаможны душпастыр і Парафіяльная Рада Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі запрашаюць вернікаў усіх менскіх парафіяў да супольнага сьвяткаваньня.
22.06.2010
“Каб гэтую ікону ведалі ва ўсім сьвеце”27 чэрвеня беларускія грэка-католікі адзначаюць сьвята іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Гэтая Ікона - не дэкаратыўны элемент. Гэта абраз, які нясе пэўнае пасланьне; гэта катэхізацыя, якая тлумачыць галоўную таямніцу нашай веры.
3.06.2010
Святая Еўфрасіння Полацкая, нябесная Заступніца БеларусіДзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць 23 траўня (у Цэрквах, якія карыстаюцца юліянскім каляндаром, гэты дзень прыпадае на 5 чэрвеня).
22.04.2010
Даклад “Сьвяты Кірыла Тураўскі і яго спадчына”Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага запрашае на даклад мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана “Сьвяты Кірыла Тураўскі і яго спадчына”

Даклад адбудзецца ў пятніцу 23 красавіка 2010 г. ў 19:00 гадз.
у Парафіяльным душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6, ст.м. Аўтазаводская)

Даклад прымяркаваны да сьвята сьв. Кірылы Тыраўскага – 28 красавіка.

Запрашаем усіх зацікаўленых беларускай духоўнай спадчынай.

Тэл. для кантактаў: (029) 522.70.19 МТС (а. Алесь Аўдзяюк)
17.04.2010
Крыж - формы, сімволіка, традыцыіУ сераду 21 красавіка ў 19.30 у парафіяльным цэнтры парафіі сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6, ст.м. Аўтазаводская) у рамках студэнцкіх катэхэтычных сустрэчаў адбудзецца лекцыя-прэзэнтацыя на тэму "Крыж - формы, сімволіка, традыцыі". У лекцыі будуць разглядацца розныя формы крыжоў, якія сустракаюцца ў Царкве, і іх гісторыя. Сярод пытаньняў на лекцыі будуць і такія:

- Адкуль паходзіць крыж сьв. Еўфрасіньні і як яго называюць у Еўропе?

- Як Царква тлумачыць свастыку?

- Ці сапраўды васьміканцовы крыж зьяўляецца "русскім" крыжом?
і іншыя.
Запрашаем жадаючых.
17.04.2010
«ХВІЛІНА ЦІШЫ І МАЛІТВЫ»У час развітаньня з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што 10 красавіка 2010 года адышлі ў вечнасьць у авіякатастрофе пад Смаленскам, у розных гарадах Беларусі пройдзе

«Хвіліна цішы і малітвы» на знак жалобы
18 красавіка 2010 а 15.00 гадз.


Месцы агульнай цішы ды малітвы ў Мінску:

каля Чырвонага касьцёла
(узначальваюць малітву а. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк і Архім. Сяргей Гаек)

ў касьцёле сьв. Яна Хрысціцеля (Серабранка), вул. Пляханава 28
(памінальная служба грэка-каталіцкай парафіі сьв. Міколы).

Вечная памяць! – Хрыстос уваскрос!
13.04.2010
Вечная памяць а. Кастусю12 красавіка гэтага году ў Лёндане крыху не дацягнуўшы да 92 год памёр найстарэйшы беларускі сьвятар у эміграцыі а. Кастусь Маскалік, шматгадовы супрацоўнік Беларускай місіі ў Лёндане і беларускай секцыі Радыё Ватыкан. З ягоным жыцьцём можна азнаёміцца ў па спасылцы: http://svjazep.org/index.php?newsid=101.
Аудыё-ўспамін а.Аляксандра Надсана пра нябожчыка знаходзіцца ў рэпартажы беларускай секцыі радыё Ватыкан па спасылцы: http://www.oecumene.radiovaticana.org/BIE/...lo.asp?c=371739.

Малітва за супакой ягонае душы адбудзецца ў капліцы парафіяльнага цэнтру парафіі сьв. Язэпа па вул. Арджанікідзэ сёньня, 13 красавіка ў 18.30.

Сьветлая і вечная памяць!
Хай добры і міласэрны Бог паселіць ягоную душу разам з усімі сьвятымі.
10.04.2010
Малітва за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам“Усіх ахвяраў гэтай драматычнай катастрофы –дэпутатаў парламенту, палітыкаў, прадстаўнікоў арміі і Катынскіх Сем’яў – даручаю спагадлівасьці Міласэрнага Бога” – напісаў у тэлеграме да старшыні Польскага Сейма Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI.

Паніхіду за душы загінуўшых падчас крушэння самалёта Прэзідэнта Польшчы, якое здарылася 10 красавіка 2010 пад Смаленскам (блізка Катыні), адслужыў у 12:00 гадз. у суботу на Вайсковых могілках у Мінску Дэкан Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў протапрэзьбітар Яўген Усошын.

Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Паслу Рэспублікі Польшча ў Беларусі ліст з выказаньнем спачуваньня і салідарнасьці ад свайго імя і ад імя сьвятароў і шматлікіх вернікаў.

Вечарам 10 красавіка Архімандрыт саслужыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены з Мінску сьв. Імшу за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам.

Адмысловую заўпакойную службу за душы загінуўшых Архімандрыт Сяргей адслужыць у нядзелю – 11 красавіка 2010 у 11:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне.

Апостальскі Візітатар БГКЦ прыйме таксама ўдзел у задушнай сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Сымона і Алены ў аўторак 13 красавіка ў 12:00 гадз.

Хрыстос уваскрос з мёртвых...
І тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
10.04.2010
Радаўніца  2010Маленьне за спачылых вернікаў у парафіях і на могілках Мінска

Кальварыйскія могілкі – Субота, 10 красавіка 2010 года
Паніхіда пасьля Боскай Літургіі (10.00) ў Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Сьнежны, 7) 11.30 – паніхіда на магіле першага Дэкана БГКЦ а. Яна Матусевіча

Вайсковыя могілкі – Субота, 10 красавіка 2010 года
12.30 – паніхіда на месцы пахаваньня парэшткаў вернікаў
знойдзеных у падмурках храма Сьвятога Духа і на магілах Якуба Коласа ды Янкі Купалы

Касьцёл сьв. Сымона і Алены – Нядзеля, 11 красавіка 2010 года
Паніхіда пасьля Боскай Літургіі (18.00)
19.45 – паніхіда ля пахавальнай каплічкі сьв. пам. Гая Пікарда
(злева ад галоўнага ўваходу ў Чырвоны касьцёл)

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier