Пошук

Каляндар

 

Малітва за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам  


Малітва за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам“Усіх ахвяраў гэтай драматычнай катастрофы –дэпутатаў парламенту, палітыкаў, прадстаўнікоў арміі і Катынскіх Сем’яў – даручаю спагадлівасьці Міласэрнага Бога” – напісаў у тэлеграме да старшыні Польскага Сейма Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI.

Паніхіду за душы загінуўшых падчас крушэння самалёта Прэзідэнта Польшчы, якое здарылася 10 красавіка 2010 пад Смаленскам (блізка Катыні), адслужыў у 12:00 гадз. у суботу на Вайсковых могілках у Мінску Дэкан Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў протапрэзьбітар Яўген Усошын.

Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Паслу Рэспублікі Польшча ў Беларусі ліст з выказаньнем спачуваньня і салідарнасьці ад свайго імя і ад імя сьвятароў і шматлікіх вернікаў.

Вечарам 10 красавіка Архімандрыт саслужыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены з Мінску сьв. Імшу за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам.

Адмысловую заўпакойную службу за душы загінуўшых Архімандрыт Сяргей адслужыць у нядзелю – 11 красавіка 2010 у 11:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне.

Апостальскі Візітатар БГКЦ прыйме таксама ўдзел у задушнай сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Сымона і Алены ў аўторак 13 красавіка ў 12:00 гадз.

Хрыстос уваскрос з мёртвых...
І тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.

10.04.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier