Крыж - формы, сімволіка, традыцыі
 У сераду 21 красавіка ў 19.30 у парафіяльным цэнтры парафіі сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6, ст.м. Аўтазаводская) у рамках студэнцкіх катэхэтычных сустрэчаў адбудзецца лекцыя-прэзэнтацыя на тэму "Крыж - формы, сімволіка, традыцыі". У лекцыі будуць разглядацца розныя формы крыжоў, якія сустракаюцца ў Царкве, і іх гісторыя. Сярод пытаньняў на лекцыі будуць і такія: - Адкуль паходзіць крыж сьв. Еўфрасіньні і як яго называюць у Еўропе? - Як Царква тлумачыць свастыку? - Ці сапраўды васьміканцовы крыж зьяўляецца "русскім" крыжом? і іншыя. Запрашаем жадаючых.
|