Пошук

Каляндар

 


12.08.2010
“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”Міжпарафіяльны валанцёрскі семінар у Полацку

11 жніўня 2010 г. г. Полацку адбыўся міжпарафіяльны семінар-прэзентацыя па праблематыцы “Хрысьціянскае дабрачыннае служэньне ў сучасным грамадстве”.

Семінар быў арганізаваны дабрачынным цэнтрам Бэтэль мясцовай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата і рыма-каталіцкай парафіяй сьв. Андрэя Баболі (якая прадаставіла памешканьні для гэтай духовай сустрэчы).
4.08.2010
Ераманах Бенядыкт - шматгадовы душпастыр беларускіх грэка-католікаў прызначаны дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі3 жніўня 2010 году Святы Айцец Бенядыкт XVI пацвердзіў выбар Сіноду Біскупаў УГКЦ, які паводле Канонаў Усходніх Цэркваў прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ераманаха Бенядыкта (у свеце Валерый Алексійчук), які належыць да Святауспенскай Уніўскай Лаўры манахаў-студытаў. Святы Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новаму Ўладыку тытулярны пасад Джарманічана.
4.08.2010
Хрысціянскі летнік для інвалідаў у ПолацкуЗ 29 ліпеня па 1 жніўня 2010 г. полацкая грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата сустракала незвычайных гасцей – удзельнікаў хрысціянскага летніка для асобаў няпоўнаспраўных (інвалідаў) і валанцёраў. Такі летнік адбыўся ўпершыню – яго арганізавалі дабрачынны Цэнтр “Бэтэль” пры віцебскай грэка-каталіцкай парафіі і Хрысціянскі валанцёрскі рух св. Мікалая. Удзельнікі - а іх было каля 25 - сабраліся з розных куткоў Беларусі – з Віцебска, Мёраў, Магілёва, Мінска, Ліды, быў валанцёр з Польшчы.
12.07.2010
Малітва за Сьвятога Айца Бенядыкта XVI11 ліпеня 2010 г., у рамках Боскай Літургіі, якую на завяршэньне XVI грэка-каталіцкай пілігрымкі ўзначаліў у Полацку Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, удзельнікі ўрачыстасьці маліліся ў асаблівы спосаб за Сьвятога Айца Папу Бенядыкта XVI.
У лацінскім абрадзе 11 ліпеня адзначалася памяць сьвятога Бенядыкта, нябеснага Апякуна Папы.

У Боскай Літургіі прагучалі просьбы, каб Госпад даў Першапастыру Каталіцкай Царквы Яго Сьвятасьці Бенядыкту “блаславеньне ды посьпех у кожнай добрай справе”.

Сьвятары ды вернікі маліліся таксама за Прадстаўніка Сьвятога Айца ў Беларусі – Апостальскага Нунцыя Высокадастойнага Архібіскупа Марціна Відавіча.
12.07.2010
“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)Завяршэньне XVI грэка-каталіцкай пілігрымкі

У нядзелю, 11 ліпеня, у Полацку ўрачыстай Боскай Літургіяй, якую ля грэка-каталіцкага храму сьв. Параскевы Полацкай узначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, завяршылася XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак.
Яна праходзіла пад дэвізам: “...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы”, а яе кіраўніком быў а. протапрэзьбітар Зміцер Грышан з Віцебска..
10.07.2010
Запрашэнне на завяршэнне  грэка-каталіцкай ПілігрымкіXVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
у гэтым годзе праходзіць пад дэвізам: “...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы”.

На завяршэнне Пілігрымкі, у нядзелю – 11 ліпеня 2010 г. у Полацку, ля храму сьв. Параскевы Полацкай, (у прыватным сэктары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70; даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)

Святочная Боская Літургія адбудзецца ў 10:30.

Яе ўзначаліць Архімандрыі Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

ЗАПРАШАЕМ!

* * *

Тэлефоны для кантактаў:
а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom
а. Аляксандр (29) 289.26.06
7.07.2010
“Ісці за Хрыстом пад покрывам Багародзіцы”Пачалася XVI-я штогадовая пілігрымка Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Гэтая пілігрымка праходзіць ад аднаго месца мучаніцтва – Успенскай горкі ў Віцебску, дзе быў замучаны святы Язафат, да другога – Сафійскага сабору ў Полацку, дзе ў 1705 годзе загінулі манахі-базыльяне. Можна сказаць, што пілігрымка адлюстроўвае ўвесь шлях грэка-каталіцкай Царквы на Беларусі – шлях цярпення, шлях мучаніцтва за Еднасць паміж хрысціянамі.
Гэтая Еднасць у жыцці нашай Царквы не абмяжоўвалася толькі словамі, дэкларацыямі, заявамі. Гэта была рэальная еднасць у веры і Святых Тайнах паміж хрысціянамі дзвюх традыцый – усходняй і заходняй.
5.07.2010
XVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкУ днях 7 – 11 ліпеня 2010 г. адбудзецца XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

“...ісьці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” – гэта дэвіз пілігрымкі, які прыгадвае нам 280-я ўгодкі каранаваньня папскімі каронамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы.

Традыцыйны шлях сьвятамучаніка Язафата (які ў свой час будаваў манастыр у Жыровічах) - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай кафедры і месца мучаніцкай сьмерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць у 4 дні: з серады да суботы.
4.07.2010
ПІЛІГРЫМКА – ЗАПРАСІ СЯБРА!Дарагі Сябар! Мілая Сяброўка!

Маем гонар запрасіць Цябе на штогадовую Грэка-каталіцкую пілігрымку з Віцебску да Полацка 2010. Так, тую Пілігрымку ў якой Ты быў/ была ў мінулым годзе! Спадзяемя, што Табе спадабалася і Ты далучышся таксама і ў гэтым годзе да пілігрымаў.

Мы выходзім з Віцебску 7 ліпеня раніцай. Заканчэньне Пілігрымкі ў Полацку 11 ліпеня.

Зьвяртайся за дадатковай інфармацыяй, а таксама з пытаньнямі
да а. Зміцера Грышана - тэл.: (29)210.80.95 МТС; (29) 675.29.97 Velcom.

У Менску зьвяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын MTС (33) 631 55 24; Velcom (29) 312 28 26).

І не забудзься ПРА ВЕЛЬМІ ВАЖНУЮ РЭЧ!!!
Не забудзь захапіць з сабою.... свайго СЯБРА / СЯБРОЎКУ.

Ад імя арганізатараў - а. Андрэй Буйніч
3.07.2010
Ісьці за Хрыстом пад покрывам БагародзіцыУ днях 7 – 11 ліпеня 2010 г. адбудзецца XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

У гэтым годзе яна пройдзе пад тытулам: “...ісьці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы”.

Традыцыйны шлях сьвятамучаніка Язафата, ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і да месца мучаніцкай сьмерці Полацкіх Пакутнікаў – манахаў базыліянаў, пілігрымы пройдуць у 4 дні: з серады да суботы.

У нядзелю – 11 ліпеня 2010 г. у Полацку, ля храму сьв. Параскевы Полацкай, Сьвяточная Боская Літургія адбудзецца а гадз. 10:30.

Тэлефон для кантактаў: а. Зьміцер (29) 675.29.97 Velcom

У Менску зьвяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын MTС (33) 631 55 24; Velcom (29) 312 28 26).

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier