Пошук

Каляндар

 

XVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк  


XVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкУ днях 7 – 11 ліпеня 2010 г. адбудзецца XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

“...ісьці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” – гэта дэвіз пілігрымкі, які прыгадвае нам 280-я ўгодкі каранаваньня папскімі каронамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы.

Традыцыйны шлях сьвятамучаніка Язафата (які ў свой час будаваў манастыр у Жыровічах) - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай кафедры і месца мучаніцкай сьмерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць у 4 дні: з серады да суботы.

***

Пілігрымка пачынаецца ў сераду 7 ліпеня Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаваньне з вул. Лявонава).

І этап, серада 7 ліпеня: Віцебск - Шуміліна,
ІІ этап, чацьвер 8 ліпеня: Шуміліна - Обаль,
ІІІ этап, пятніца 9 ліпеня: Обаль - Гараны,
ІV этап, субота 10 ліпеня: Гараны – Струньне - Полацк,

* * *

У нядзелю – 11 ліпеня 2010 г. у Полацку, ля храму сьв. Параскевы Полацкай, у прыватным сэктары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)

Сьвяточная Боская Літургія адбудзецца ў 10:30.

* * *

Тэлефон для кантактаў: а. Зьміцер (29) 675.29.97 Velcom

У Менску зьвяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26) Velcom.

5.07.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier