Малітва за Сьвятога Айца Бенядыкта XVI
 11 ліпеня 2010 г., у рамках Боскай Літургіі, якую на завяршэньне XVI грэка-каталіцкай пілігрымкі ўзначаліў у Полацку Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, удзельнікі ўрачыстасьці маліліся ў асаблівы спосаб за Сьвятога Айца Папу Бенядыкта XVI. У лацінскім абрадзе 11 ліпеня адзначалася памяць сьвятога Бенядыкта, нябеснага Апякуна Папы. У Боскай Літургіі прагучалі просьбы, каб Госпад даў Першапастыру Каталіцкай Царквы Яго Сьвятасьці Бенядыкту “блаславеньне ды посьпех у кожнай добрай справе”. Сьвятары ды вернікі маліліся таксама за Прадстаўніка Сьвятога Айца ў Беларусі – Апостальскага Нунцыя Высокадастойнага Архібіскупа Марціна Відавіча.
|