Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
| 12.11.2010 |
| 12.11.2010 |
| 11.11.2010 |
| 11.11.2010 |
Cлужбы ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях ЧАЦВЕР – 11 лістапада 2010 г. Парафія Праведнага Язэпа 18:30 гадз. - Вячэрня свята святамучаніка Язафата (капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе, д. 6) ПЯТНІЦА – 12 лістапада 2010 г. Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы 18:30 гадз. – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ (капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе, д. 6) Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа 18:30 гадз. – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ і Акафіст (капліца Душпастырскага цэнтра па зав. Снежным, д. 7) + + + Адносна Службаў можна скантактавацца са святарамі: а. Яўген Усошын 8 (029) 312 28 26 Velcom, 8 (033) 631 55 24 а. Пахом (Кавалёў) 8 (029) 767 70 87 МТС а. Аляксандр Аўдзеюк 8 (029) 522 70 19 МТС |
| 10.11.2010 |
Кангрэс свецкіх вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Украіны адбудзецца ў Кіеве з 12 па 14 лістапада 2010 г. Тэма кангрэса — роля свецкіх вернікаў у развіцці і станаўленні УГКЦ ва ўсходняй Украіне. «У нашым горадзе распаўсюджана меркаванне, што ў Царкве пэўную задачу маюць толькі біскупы, святары, дыяканы і манахі. Гэта няпоўнае разуменне Царквы, — тлумачыць Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Любамір (Гузар). У царкоўным жыцці вельмі важнае і адказнае месца займаюць таксама свецкія вернікі. Іх задача – не толькі асвячаць сваю душу, але і асвячаць свет, у якім яны жывуць. А духавенства і манаства служаць свецкім вернікам, каб іх дзейнасць сапраўды выконвала гэтую місію», — падкрэсліў Уладыка Любамір. Паводле Catholic.by |
| 10.11.2010 |
| 10.11.2010 |
| 10.11.2010 |
| 10.11.2010 |
| 3.11.2010 |
1 лістапада 2010 г. у межах праграмы асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне адбылася малітва на месцы былога канцлагера «Трасцянец», што знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Шабаны.У 15.00 — у гадзіну Божай міласэрнасці — на месцы былога канцлагера каля памятнага знака з надпісам, які сведчыць пра тое, што тут былі спалены шматлікія людзі, распачалося набажэнства ў інтэнцыі супакою душаў тых, хто стаў ахвярамі фашызму. Набажэнства ўзначалілі дэкан Серабранкаўскі кс. Ігар Лашук SDB і грэка-каталіцкі дэкан Цэнтральнага Дэканату а. Яўген Усошын. Удзел у набажэнстве прынялі таксама вернікі парафіі Хрыста Збаўцы (Шабаны). Набажэнства за памерлых на месцы былога канцлагера адбудзецца таксама 6 лістапада ў 14.00, а ўзначаліць яго кс. Юрый Санько, пробашч парафіі ў Шабанах. |






Сёньняшняе чытаньне:
Cлужбы ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях
Кангрэс свецкіх вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Украіны адбудзецца ў Кіеве з 12 па 14 лістапада 2010 г. Тэма кангрэса — роля свецкіх вернікаў у развіцці і станаўленні УГКЦ ва ўсходняй Украіне.
1 лістапада 2010 г. у межах праграмы асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне адбылася малітва на месцы былога канцлагера «Трасцянец», што знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Шабаны.