Пошук

Каляндар

 

Першае спатканне групы пілігрымаў  


Першае спатканне групы пілігрымаўПершае спатканне групы будзе у нядзелю 14.11.2010 а 18-00 па адрасу: г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро "Аўтазаводская", глядзіце карту) гадзінкі дзьве. Сплануйце, калі ласка, наведванне сваёй царквы зранку ці удзень. Пражываючым па-за Мінскам і яго районам быць не абавязкова - але вы прапусціце сустрэчу групы з братам Георгам з Тэзэ 8) й першую сустрэчу групы.

Чакаем на сведчанні былых пілігрымаў даверу для астатніх.

Паспрабуем развучыць пару спеваў Тэзэ (чакаем на дапамагу - калі ласка пазваніце).
Калі хто можа дапамагчы з перакладам з ангельскай/нямецкай/італійскай/французкай прамоваў брата Георга - калі ласка пазваніце.

Што да пашпартоў (візаў):
падача на візы адбудзецца а 9-00 17.11.2010 лістапада. Хто не паспявае да 16-га (уключна) прывесці свой пашпарт у адпаведнасць патрабаваняў ЕўраЗвязу - звонім, тлумачым!

На спатканне прыходзім з:
- Пашпарт, тэрмін дзеяння якога мінае на раней трох месяцаў з даты запланаванага вяртання (04.04.2011);
- Копія пашпарта (старонкі 31,32-33);
- 2-e запоўненыя (акуратна, па расійску ці нямецку) і падпісаныя заяўніком анкеты http://www.minsk.diplo.de/Vertretung/minsk...perty=Daten.pdf
ці ЛЕПШ запоўніць анкету он-лайн https://service2.diplo.de/visaextern/avauswahl.do на кампутары і раздрукаваць яе у дзьвух экзэмплярах;
- 3-ы новыя (не старэйшыя за 3 мес.) фатакарткі пашпартнага ўзору;
- Працоўная кніжка (АРЫГІНАЛ!) + ксеракопія працоўнай кніжкі (дзе ёсць запісы) / студэнцкі білет (АРЫГІНАЛ!) + яго ксеракопія.

КАЛІ ВАМ НЕ АТРЫМАЕЦЦА здаць арыгіналы працоўнай кніжкі/студэнцкага білета, кіруючыся ранейшым вопытам і парадамі "бывалых", дазволім вам замест арыгіналаў і іх копій прынесці іх прашытыя і завераныя копіі ці даведкі (на расійскай мове) з месца працы (пасада, сярэдні заробак за апошнія 3 месяцы)/вучобы.
17.11.2010 стане ясным ці гэтага дастаткова.


Што да аплаты:
14-га ліквідуем усе свае "пазыкі": аплату (1-ы унёсак 50 еура), рэкамендацыю, анкету А2, арыгіналы дакументаў! Астанія 100 еўра можна будзе часткова здаваць беларускімі ў эквіваленце 60 еўра. Удзельнікам "рэзэрвовага спісу" астатнія 100 еўра пакуль ня тэба будзе здаваць - толькі пашпарт (калі - будзе даведзена пазней).
НА СПАТКАННЕ прыносім 40 еура (разам мусіць быць здадзена 90)

Выезд/прыезд:
Выезд групы плануецца на 24-00 25.12.2010 (у ноч на 26.12.2010)
Прыезд - увечары 03.01.2011.

Ваш у Хрысце,
Лідэр менскай групы пілігрымаў даверу № BY17-22-83982

10.11.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier