Пошук

Каляндар

 


27.12.2010
Вечарына з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулiна 28 снежня 2010 г. у 19:00 гадз. у Вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай фiлармонii ў Мінску пройдзе вечар прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна – верніка грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

У праграме прэзентацыя дакументальнага фільма Аляксандра Матафонава “Як па сухому…” - Штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна.

У вечарыне ўдзельнічаюць:
- Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Наталля Міхайлава,
- Хор касцёла Св. Сымона і Св. Алены “Голас душы”, кіраўнікі – Таццяна Гажэўская, Алена Абрамовіч,
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Якаў Навуменка,
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка,
- Саліст Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шараў (арган)

- Вядзе вечарыну паэт Леанід Дранько-Майсюк

Вечар зарганізаваны пры падтрымцы пробашча касцёла Св. Сымона і Св. Алены – кс. Дэкана Уладзіслава Завальнюка.
27.12.2010
Каляднае пасланне Святога Айца «Urbi et orbi» (Гораду Рыму і свету)У суботу 25 снежня 2010 Г. папа Бэнэдыкт ХVI апоўдні з цэнтральнага балкона базылікі святога Пятра накіраваў сваё каляднае пасланне «Urbi et orbi». Прамова транслявалася ў прамым эфіры на радыё і па тэлебачанні ў больш чым 50 краінах свету. На заканчэнне паслання Святы Айцец павіншаваў вернікаў са святам Нараджэння Пана на 65 мовах свету. На плошчы Святога Пятра прагучалі словы віншавання і для вернікаў з Беларусі.
24.12.2010
душпастыра беларускіх грэка-католікаў у Вене і Празе
Каляднае віншаваньне а. Андрэя Абламейкі
…Я, Я Госпад і няма Збаўцы акрамя мяне ( Іс. 43:11)
…ідзе Хрыстос, каб, як Чалавекалюбец, збавіць чалавека…
(перадсьвяцьце Раства)

Што я магу ў гэтым сьвеце без Цябе, Госпадзе, Ты мой Збаўца.
Ты Збаўца маёй жонкі і маіх дзяцей.
Таму я з удзячнасьцю і захапленьнем назіраю Твае Дзеі ў маім жыцьці
ды ў гісторыі майго народа.
Я давяраюся Табе і давяраю Твайму заступніцтву маю сям’ю.
Асабліва, калі бачу Цябе малым Дзіцяткам, Які прыходзіць у сьвет збавіць нас,
мне хочацца разам з анёламі клікаць
Слава на вышынях Богу, на зямлі супакой, добрая воля сярод людзей

Хай, Госпадзе, кожны запросіць Цябе ў сваё жыцьцё.
Хай кожны падзеліцца з бліжнім Добрай Навінай,
якая больш, як дзьве тысячы гадоў застаецца актуальнай.
Навінай – прыйсця Твайго ў сьвет.
Хай кожная беларуская сям’я адкрые дзьверы Табе – нашаму Збаўцу.
А самае галоўнае – хай кожны, нават самы адзінокі чалавек,
у гэтыя дні адчуе нашую любоў
і хай гэтая любоў будзе адлюстраваньнем Боскай прысутнасьці ў нашым жыцьці.

Хрыстос раджаецца - слаўце Яго

а. Андрэй Абламейка, Вена – Прага
24.12.2010
Шаноўныя пілігрымы даверу!
Рады быў бачыць вас на 4- спатканні - спадзяюся не пашкадавалі 8) тут спасылкі на спевы што мы вучылі - раджу паслухаць: Калядка1 Калядка2
http://cjs.at.tut.by/ltron/1221200801.amr
http://cjs.at.tut.by/ltron/1221201001.amr
Рэзэрвовай групы ужо няма!!! Вы усе маеце магчымасць і можаце ежаць!

АД'ЕЗД
Збіраемся у 23-00 25.12.2010 (субота) па адрасу: г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро "Аўтазаводская"). Маем час упакаваць рэчы, папіць гарбаты, схадзіць у прыбіральню і , на канец, памаліцца усім разам перад ад'ездам. Ад'язджаем у поўнач 24-00 25.12.2010 (субота).

ЯШЧЭ РАЗ - ШТО БРАЦЬ??
Бярыце з сабой як мага менш рэчаў - мы адпраўляемся ў паломніцтва.
У першы дзень Сустрэчы вам прыйдзецца пранесці свае рэчы доўгім шляхам. Не забудзьцеся наступнае:
- Пашпарт са ўсімі неабходнымі візамі і яго Ксеракопію.
- Вазміце з сабой 2 падарунка, характэрных для нашай краіны: для польскіх семьяў, што прымуць нас на ноч з 26 на 27 снежня, і для галандзкіх семьяў (магу прапанаваць калядныя дыскі, можаце нарэзаць дыскі з фоткамі пра Беларусь музыкай і г.д. - вазьміце свае архівы каб даць гаспадарам перапісаць).
- Турыстычны дыванок і спальны мяшок, каб спаць на падлозе.
- Неаднаразовую кружку і жалезныя лыжку.
- Цёплую адзежу (пальчаткі, шапку, шалік, шкарпэткі, зімовы
абутак\валёнкі, швэдар і цёплыя штаны). http://www.gismeteo.by/city/weekly/1270/ Будзе халодна "-5" - "-7", а цэрквы не заўсёды абаграваюцца.
- Невялікі дыванок або падушку, каб сядзець на падлозе падчас сустрэч і малітваў.(разбіраем перад выездам)
- Радыё з слухаўкамі, каб слухаць пераклад, падчас малітваў. (правяраем перад выездам!!)
- Перад ад'ездам (каму віза не рабілася мной) праверце, ці сапраўдная Ваша медыцынская страхоўка за мяжой. Вазьміце з сабой усе неабходныя дакументы.
- Музычныя прылады… 8)
- Фільмы на CD/DVD/USB , прэзентацыі - для сумеснага прагляду.
- Фотаапараты, відэакамеры.(Не дэкларуюцца)
- Неабходныя лекі і сродкі гігіены. Медыцынскі пункт падчас Сустрэчы будзе знаходзіцца ў Ahoy (Plaza).
- Біблію ці Новы запавет з Псальмамі.(Абавязкова!)
- Невялікі (складны) ножык - неабавязкова.
- Грошы –ад 20 еўра – на кішэнныя выдаткі.
- Заплечнік, каб вам зручна было з ім хадзіць на спатканні.
- Торбачку для дакумантау і грошаў, нагрудную ці на пояс, каб нічага не згубілі і не далі скрасьці іншым - настойліва рэкамендую.
- Мабільны з падзарадкай і роўмінгам - неабавязкова.(там сімка каштуе 8-10 еура)

НЕ БРАЦЬ!!!
- Любыя друкаваныя і відэа матэрыялы дыскрэдытуючыя уладу Беларусі.
- Любыя матэрыялы з незарэгістраванымі сімваламі.

Стаў вядомы мой мабільны у Галандыі - перадайце сваім родным і блізкім, "забейце" у сваю запісную кніжку.

Мой мабільны у Галандыі
+ 31 6 16829046

Прыгадваю
Асноўны тэлефон Сустрэчы
Даведкі і тэрміновая інфармацыя падчас Сустрэчы: 0(031) 108 209 000.

Падчас знаходжання у Польшчы
Кантактны тэлефон +48 517904333
23.12.2010
Віншавальнае Слова Апостальскага Нунцыя на Раство ХрыстоваАпостальскі Нунцый ў Беларусі Найдастойны Уладыка Марцін Відавіч накіраваў сваё віншавальнае Слова на свята Божага Нараджэння да Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Пачэснага Архімандрыта Сяргея (Гаека), да духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
22.12.2010
Перадсвяцце Раства Хрыстовага“Слова стала целам, і пасялілася сярод нас”

Вось надыходзіць дзень, калі бэтлеемская зорка паказвае нам шлях да новага жыцця, цалкам адданага Ісусу-дзіцятку. Мы запрошаныя да цёплых, сябоўскіх адносінаў з нашым Богам.
Нараджэньне Ісуса Хрыста – гэта другое найбольшае пасля Пасхі хрысьціянскае сьвята. Яно такое вялікае, бо вялікая падзея, якую сьвяткуем.

Збаўца чалавечага роду прыйшоў на зямлю, нарадзіўся як малое дзіцятка. Бог не забыў пра чалавека, пра сваё найлепшае стварэнне, але прыйшоў уратаваць яго ад граху. “І Слова стала целам, і пасялілася сярод нас” – піша пра гэту падзею евангеліст Ян (Ян. 1:14).
21.12.2010
Царквы кліча “Прыйдзі ” Слухаць, чытаць, святкаваць :
Гэта тэма перадкалядных рэкалекцыяў, якія ў Мінску праводзіць ераманах манастыра Студыйскага ўставу а. Лявонцій (Тумоўскі) з Рыму.


Калі мы збіраемся ў храме на малітву, перад намі паўстае падвойнае заданне. Па-першае, нам патрэбна пераадолець адчужанасць ад Бога, да Якога будзем звяртацца з малітвай, і якая праяўляе сябе або як вынік нашых грахоўных учынкаў, або як вынік таго, што мы доўгі час жывем папросту не ўспамінаючы пра Бога.

Наша блізкасць да Бога або далёкасць ад Яго не з’яўляецца толькі хвілінным станам, які мы можам больш востра перажыць, сустрэўшыся ў храме для супольнай малітвы. Яно ўкаранёнае ў нашым штодзённым жыцьці, ў нашай жывой веры і жаданні следваць за Хрыстом, або наадварот, ў нашай няздольнасці зрабіць Бога “хлебам штодзённым” нашага жыцця.
20.12.2010
НАРАДЖЭННЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТАслужбы ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях 24 – 25 – 26 снежня 2010 г.

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

ПЯТНІЦА- 24 ХІІ – Вечар Раства Хрыстовага
18:30 – Вячэрня і Літургія св. Васіля Вялікага
у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

СУБОТА -25 ХІІ –РАСТВО ХРЫСТОВА
12:00 – Боская Літургія
13:00 – Свята для дзяцей
у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

НЯДЗЕЛЯ - 26 ХІІ – Сабор Найсв. Багародзіцы, – Свята Праведнага Язэпа
10:00 – Боская Літургія (парафіяльнае свята)
у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

15:00 – Боская Літургія (для парафіі св. Мікалая Цудатворцы)
у касцёле св. Яна Хрысціцеля ( вул. Пяханава 28, Серабранка)
17.12.2010
Беларусь сустракае Бэтлеемскі агонь 17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.
У гродзенскую катэдру Бэтлеемскі агонь трапіць у 15.00, пасля ўрачыстага ўнясення якога адбудзецца святая Імша. У суботу, 18 снежня агонь будзе дастаўлены ў беларускую сталіцу. На пачатку св. Імшы ў 12.00 скаўткі і скаўты ( у суправаджэнні протапрэсьбітэра БГКЦ а. Яўгена Усошына) урачыста ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён будзе перададзены ў касцёл святых Сымона і Алены (12.30) і касцёл Узвышэнне Святога Крыжа (Кальварыя) — 14.00.
17.12.2010
Слухаць, чытаць, святкаваць...Перадкалядныя рэкалекцыі для мінскіх парафіяў

Слухаць, чытаць, святкаваць : Як жыць старажытнай мудрасцю ў сучасным свеце – гэта тэма перадкалядных рэкалекцыяў, якія праводзіць ераманах-студыт Лявонцій (Тумоўскі) з Рыму.
Рэкалекцыі праходзяць у ніжнім храме чырвонага касцёла (побач з бібліятэкай).

НЯДЗЕЛЯ – 19 ХІІ 2010
Зважайце як слухаеце (Лк 8,18).
11:00 Боская Літургія з казаннем
18:00 Боская Літургія з казаннем, нагода да споведзі
17:00 Духоўнае настаўленне: Займайся чытаннем... (1 Цм 4,13).

ПАНЯДЗЕЛАК – 20 ХІІ 2010
Ці яшчэ не разумееце і не памятаеце? (Мц 16,10).
18:30 Вячэрня з казаннем, нагода да споведзі

АЎТОРАК – 21 ХІІ 2010
І увайшоў Ісус у Ерусалім... (Ян 2,13)
18:30 Боская Літургія з казаннем

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier