Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Беларусь сустракае Бэтлеемскі агонь
17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.У гродзенскую катэдру Бэтлеемскі агонь трапіць у 15.00, пасля ўрачыстага ўнясення якога адбудзецца святая Імша. У суботу, 18 снежня агонь будзе дастаўлены ў беларускую сталіцу. На пачатку св. Імшы ў 12.00 скаўткі і скаўты ( у суправаджэнні протапрэсьбітэра БГКЦ а. Яўгена Усошына) урачыста ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён будзе перададзены ў касцёл святых Сымона і Алены (12.30) і касцёл Узвышэнне Святога Крыжа (Кальварыя) — 14.00. Асаблівасцю сёлетняй акцыі стане тое, што 19 снежня Бэтлеемскі агонь будзе перададзены і ў іншыя парафіі Мінска: 09.00 — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы; 10.00 — грэка-каталіцкая парафія Святога і праведнага Язэпа; 12.00 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына/Масюкоўшчына); 12.00 — парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца). Завязуюць ў свае парафіі агонь з Бэтлеема скаўты Гомеля, Барысава, Івянца, Пастаў, Глыбокага, Лынтупаў. Бэтлеемскі агонь аб’ядноўвае не толькі жыхароў розных краін, але і прадстаўнікоў розных веравызнанняў: святло Бэтлеема трапіць як у каталіцкія, так і праваслаўныя святыні Беларусі. Гэтую цудоўную перадкалядную традыцыю — распасюджванне Бэтлеемскага агню — распачалі ў 1986 г. у аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна планавалася, як акцыя ў перыяд калядных святаў з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Гэтую высакародную справу адразу ўзялі ў свае рукі еўрапейскія скаўты. Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь ў месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны. Паводле Catholic.by |
|
17.12.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.