Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Інфармацыя для пілігрымаў
Шаноўныя пілігрымы даверу! Рады быў бачыць вас на 4- спатканні - спадзяюся не пашкадавалі 8) тут спасылкі на спевы што мы вучылі - раджу паслухаць: Калядка1 Калядка2 http://cjs.at.tut.by/ltron/1221200801.amr http://cjs.at.tut.by/ltron/1221201001.amr Рэзэрвовай групы ужо няма!!! Вы усе маеце магчымасць і можаце ежаць! АД'ЕЗД Збіраемся у 23-00 25.12.2010 (субота) па адрасу: г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро "Аўтазаводская"). Маем час упакаваць рэчы, папіць гарбаты, схадзіць у прыбіральню і , на канец, памаліцца усім разам перад ад'ездам. Ад'язджаем у поўнач 24-00 25.12.2010 (субота). ЯШЧЭ РАЗ - ШТО БРАЦЬ?? Бярыце з сабой як мага менш рэчаў - мы адпраўляемся ў паломніцтва. У першы дзень Сустрэчы вам прыйдзецца пранесці свае рэчы доўгім шляхам. Не забудзьцеся наступнае: - Пашпарт са ўсімі неабходнымі візамі і яго Ксеракопію. - Вазміце з сабой 2 падарунка, характэрных для нашай краіны: для польскіх семьяў, што прымуць нас на ноч з 26 на 27 снежня, і для галандзкіх семьяў (магу прапанаваць калядныя дыскі, можаце нарэзаць дыскі з фоткамі пра Беларусь музыкай і г.д. - вазьміце свае архівы каб даць гаспадарам перапісаць). - Турыстычны дыванок і спальны мяшок, каб спаць на падлозе. - Неаднаразовую кружку і жалезныя лыжку. - Цёплую адзежу (пальчаткі, шапку, шалік, шкарпэткі, зімовы абутак\валёнкі, швэдар і цёплыя штаны). http://www.gismeteo.by/city/weekly/1270/ Будзе халодна "-5" - "-7", а цэрквы не заўсёды абаграваюцца. - Невялікі дыванок або падушку, каб сядзець на падлозе падчас сустрэч і малітваў.(разбіраем перад выездам) - Радыё з слухаўкамі, каб слухаць пераклад, падчас малітваў. (правяраем перад выездам!!) - Перад ад'ездам (каму віза не рабілася мной) праверце, ці сапраўдная Ваша медыцынская страхоўка за мяжой. Вазьміце з сабой усе неабходныя дакументы. - Музычныя прылады… 8) - Фільмы на CD/DVD/USB , прэзентацыі - для сумеснага прагляду. - Фотаапараты, відэакамеры.(Не дэкларуюцца) - Неабходныя лекі і сродкі гігіены. Медыцынскі пункт падчас Сустрэчы будзе знаходзіцца ў Ahoy (Plaza). - Біблію ці Новы запавет з Псальмамі.(Абавязкова!) - Невялікі (складны) ножык - неабавязкова. - Грошы –ад 20 еўра – на кішэнныя выдаткі. - Заплечнік, каб вам зручна было з ім хадзіць на спатканні. - Торбачку для дакумантау і грошаў, нагрудную ці на пояс, каб нічага не згубілі і не далі скрасьці іншым - настойліва рэкамендую. - Мабільны з падзарадкай і роўмінгам - неабавязкова.(там сімка каштуе 8-10 еура) НЕ БРАЦЬ!!! - Любыя друкаваныя і відэа матэрыялы дыскрэдытуючыя уладу Беларусі. - Любыя матэрыялы з незарэгістраванымі сімваламі. Стаў вядомы мой мабільны у Галандыі - перадайце сваім родным і блізкім, "забейце" у сваю запісную кніжку. Мой мабільны у Галандыі + 31 6 16829046 Прыгадваю Асноўны тэлефон Сустрэчы Даведкі і тэрміновая інфармацыя падчас Сустрэчы: 0(031) 108 209 000. Падчас знаходжання у Польшчы Кантактны тэлефон +48 517904333 |
|
24.12.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
