Пошук

Каляндар

 

Каляднае віншаваньне а. Андрэя Абламейкі  


душпастыра беларускіх грэка-католікаў у Вене і Празе
Каляднае віншаваньне а. Андрэя Абламейкі
…Я, Я Госпад і няма Збаўцы акрамя мяне ( Іс. 43:11)
…ідзе Хрыстос, каб, як Чалавекалюбец, збавіць чалавека…
(перадсьвяцьце Раства)

Што я магу ў гэтым сьвеце без Цябе, Госпадзе, Ты мой Збаўца.
Ты Збаўца маёй жонкі і маіх дзяцей.
Таму я з удзячнасьцю і захапленьнем назіраю Твае Дзеі ў маім жыцьці
ды ў гісторыі майго народа.
Я давяраюся Табе і давяраю Твайму заступніцтву маю сям’ю.
Асабліва, калі бачу Цябе малым Дзіцяткам, Які прыходзіць у сьвет збавіць нас,
мне хочацца разам з анёламі клікаць
Слава на вышынях Богу, на зямлі супакой, добрая воля сярод людзей

Хай, Госпадзе, кожны запросіць Цябе ў сваё жыцьцё.
Хай кожны падзеліцца з бліжнім Добрай Навінай,
якая больш, як дзьве тысячы гадоў застаецца актуальнай.
Навінай – прыйсця Твайго ў сьвет.
Хай кожная беларуская сям’я адкрые дзьверы Табе – нашаму Збаўцу.
А самае галоўнае – хай кожны, нават самы адзінокі чалавек,
у гэтыя дні адчуе нашую любоў
і хай гэтая любоў будзе адлюстраваньнем Боскай прысутнасьці ў нашым жыцьці.

Хрыстос раджаецца - слаўце Яго

а. Андрэй Абламейка, Вена – Прага

24.12.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier