Слухаць, чытаць, святкаваць :
Гэта тэма перадкалядных рэкалекцыяў, якія ў Мінску праводзіць ераманах манастыра Студыйскага ўставу а. Лявонцій (Тумоўскі) з Рыму.Калі мы збіраемся ў храме на малітву, перад намі паўстае падвойнае заданне. Па-першае, нам патрэбна пераадолець адчужанасць ад Бога, да Якога будзем звяртацца з малітвай, і якая праяўляе сябе або як вынік нашых грахоўных учынкаў, або як вынік таго, што мы доўгі час жывем папросту не ўспамінаючы пра Бога.
Наша блізкасць да Бога або далёкасць ад Яго не з’яўляецца толькі хвілінным станам, які мы можам больш востра перажыць, сустрэўшыся ў храме для супольнай малітвы. Яно ўкаранёнае ў нашым штодзённым жыцьці, ў нашай жывой веры і жаданні следваць за Хрыстом, або наадварот, ў нашай няздольнасці зрабіць Бога “хлебам штодзённым” нашага жыцця.
Іншая сіла, якая часта “звязвае” нашую супольную малітву – гэта тая нябачная дыстанцыя да чужога чалавека, такая звычайная для штодзённых чалавечых кантактаў у сьвеце, і абсалютна недапушчальная для тых, якія звяртаюцца да Бога як да свайго супольнага Айца.
Людзям рознага ўзросту, рознага жыццёвага доследу і выхавання, рознай інтэлектуальнай і культурнай фармацыі, часта зусім незнаёмым адзін з адным, бывае цяжка знайсці нейкія супольныя кропкі “дотыку”, не кажучы ўжо пра тую духоўную повязь, якая дазваляе нам без крывадушнасці і легкадумнасці назваць іншага хрысціяніна сваім “братам” або “сястрою”.
Без пераадоленьня адчужанасці ад Бога чалавек не можа наблізіцца да іншага чалавека “ў Хрысце”, толькі Госпад можа стаць трывалай асновай нашага адзінства з іншымі людзьмі.
Тады нашая супольная малітва з несуладнага хору паасобных, часта перашкаджаючых адзін аднаму галасоў, ператвараецца на голас Нявесты-Царквы, якая кліча “Прыйдзі ” да Свайго Нябеснага Жаніха. Кліча не толькі “адзінымі вуснамі”, але і “адзіным сэрцам”. І гэты заклік ніколі не застаецца непачутым...
* * *
Рэкалекцыі праходзяць у ніжнім храме Чырвонага касцёла.АЎТОРАК – 21 ХІІ 201018:30 Боская Літургія з казаннем
+ Духоўнае настаўленне: І увайшоў Ісус у Ерусалім... (Ян 2,13)