Пошук

Каляндар

 


22.12.2011
Раство Хрыстова на тэлебачанніРасклад калядных перадач на беларускіх каналах

У гэтыя выхадныя католікі ўсяго свету адзначаюць свята Божага Нараджэння. Па добрай традыцыі, асноўныя святочныя набажэнствы з Беларусі і Ватыкана будуць трансліравацца і на каналах беларускага тэлебачання.
24 снежня (субота)
° 06.35 — перадача «Існасць» (Беларусь-1)
° 21.50 — прамая трансляцыя ўрачыстага набажэнства ў вігілію Нараджэння Хрыста з мінскай рыма-каталіцкай архікатэдры (Беларусь-1). Віншавальныя словы каталіцкіх ерархаў.
° 23.50 — прамая трансляцыя ўрачыстай святой Імшы з Ватыкана, якую ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI (Беларусь-1)
25 снежня (нядзеля)
° 08.50 — каляднае віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча (Беларусь-1);
° 09.20 — перадача «Размова са святаром» (Беларусь-2)
° 16.55 — трансляцыя каляднага паслання Святога Айца «Urbi et orbi» («Гораду і свету») (Беларусь-2).
Жадаем прыемнага прагляду!

Паводле Catholic.by
22.12.2011
Перадкаляднае чуванне моладзі г. Мінска“Прымай, Віфлееме, Хрыста, Які прыходзіць да Цябе,
рыхтуйся пячора змясціць у сабе Незмяшчальнага”.
(Канон, песня 1)


* * * * *
Моладзь грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска запрашае ўсіх жадаючых (ня толькі маладых) на Перадкаляднае малітоўнае чуванне (паводле візантыйскай традыцыі), якое пройдзе ў нашым душпастырскім Цэнтры св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро “Аўтазаводская”) ў пятніцу 23 снежня 2011 г. у 18:30.

У праграме чування Вялікія кананічныя гадзіны з біблійнымі чытаннямі і разважаннямі ды дзяленне каляднай прасфорай.
19.12.2011
Сустрэча са св. Мікалаем у парафіі ў МаладзечнеУ нядзелю - 18 снежня 2011 г. да дзетак з грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне (вул. Віленская 44) завітаў святы Мікалай.
16.12.2011
Апостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенства15 снежня 2011 г. , у рамках пастырскага візіту ў Полацк, Апостальскі Нунцый у Беларусі Найдастойны Архібіскуп Клаўдыё (Гуджэроцці) прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе святароў БГКЦ.
11.12.2011
Сіла дабра перамагаеДзеці мінскіх парафій адзначылі свята св. Мікалая

У суботу - 10 снежня 2011 г. у нашым грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа ў Мінску прайшла святочная праграма, падрыхтаваная да свята св. Мікалая.
Прынялі ў ёй удзел дзеці з мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў і іх бацькі.

Святкаванне пачалося з Боскай Літургіі, падчас якой маленькія парафіяне маліліся за сваіх бацькоў, а таксама за ўсіх дзетак, у якіх гэтых бацькоў няма і за бедныя сем’і.
8.12.2011
Яны чакаюць заўсёды…Перадкалядны пост – надзвычайна добры час для таго, каб адкрыць сваё сэрца на штосьці большае, чым клопат толькі пра сябе. 3 снежня 2011 г., у межах акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, валанцёры Руху св. Мікалая на чале з самім Святым Мікалаем наведалі Селюцкі псіха-неўралагічны інтэрнат.
29.11.2011
“Сустрэць агонь і несці агонь”Казанне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
Высокадастойнага Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці
на Боскай Літургіі ў гонар св. Андрэя Апостала –
Першапакліканага ў Мінску 27 лістапада 2011 г.


У нядзелю 27 лістапада 2011 г. а 10.00 г. вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій святкавалі памяць св. Апостала Андрэя - Першапакліканага. 
Боскую Літургію у капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ўзначаліў Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, які скіраваў да шматлікіх вернікаў сваё душпастырскае Слова. 
28.11.2011
ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ“Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара
беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839”.


2 снежня 2011 г. аб 19:00 гадз. у бібліятэцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) пройдзе Перадкалядная духоўная сустрэча Клуба інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага.
На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новавыдадзенай кнігі кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава “Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839”.

Праца з’яўляецца першым у беларускай гісторыяграфіі даследваннем напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Пад увагу аўтара трапляе не толькі жыццё святара, якое было звязанае са службай у Царкве, веданне царкоўна-славянскае мовы, але і ягонае грамадскае і прыватнае жыццё.
Сацыяльны статус святара, яго адукацыя, звычаі – аўтар апісвае на аснове афіцыйнай царкоўнай і дзяржаўнай дакументацыі, успамінаў і прыватных лістоў карыстаючыся з архіўных крыніц змешчаных у Мінску, Гродне і Вільні.

ЗАПРАШАЕМ.
28.11.2011
Апостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала АндрэяУ нядзелю 27 лістапада а 10.00 вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій сьвяткавалі памяць сьв. Апостала Андрэя Першапакліканага.

У капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага Цэнтра сьв. Язэпа была адслужана ўрачыстая Боская Літургія, якую ўзначаліў Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, які скіраваў да шматлікіх вернікаў сваё душпастырскае слова.
21.11.2011
Апостальскі Нунцый прыме ўдзел у святкаванні памяці св. Апостала АндрэяУ нядзелю, 27 лістапада 2011 г., вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў будуць святкаваць памяць св. Апостала Андрэя Першапакліканага (дзень яго памяці адзначаецца ў царкоўным календары 30 лістапада, але паколькі гэта працоўны дзень святкаванне пераносіцца на нядзелю).

У капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа ў Мінску (па вул. Арджанікідзэ, 6), які ў 2008 г. асвяціў Кардынал Тарчызіо Бертоне, Дзяржсакратар Святога Пасаду, а 10:00 гадз. будзе адслужана Боская Літургія, на якой будзе прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджэроцці, які прамовіць казанне.

Паводле шматгадовай традыцыі, у гэты дзень Апекуна Ўсходняй Царквы, вернікі будуць асабліва маліцца за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву ды за горад Мінск і ўсіх яго жыхароў.

Сардэчна запрашаем на сумесную малітву.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier