Апостальскі Нунцый прыме ўдзел у святкаванні памяці св. Апостала Андрэя
 У нядзелю, 27 лістапада 2011 г., вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў будуць святкаваць памяць св. Апостала Андрэя Першапакліканага (дзень яго памяці адзначаецца ў царкоўным календары 30 лістапада, але паколькі гэта працоўны дзень святкаванне пераносіцца на нядзелю). У капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа ў Мінску (па вул. Арджанікідзэ, 6), які ў 2008 г. асвяціў Кардынал Тарчызіо Бертоне, Дзяржсакратар Святога Пасаду, а 10:00 гадз. будзе адслужана Боская Літургія, на якой будзе прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджэроцці, які прамовіць казанне. Паводле шматгадовай традыцыі, у гэты дзень Апекуна Ўсходняй Царквы, вернікі будуць асабліва маліцца за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву ды за горад Мінск і ўсіх яго жыхароў. Сардэчна запрашаем на сумесную малітву.
|