Пошук

Каляндар

 

Сустрэча са св. Мікалаем у парафіі ў Маладзечне  


Сустрэча са св. Мікалаем у парафіі ў МаладзечнеУ нядзелю - 18 снежня 2011 г. да дзетак з грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне (вул. Віленская 44) завітаў святы Мікалай.

Сустрэча са св. Мікалаем у парафіі ў МаладзечнеСустрэча са св. Мікалаем у парафіі ў МаладзечнеСустрэча са св. Мікалаем у парафіі ў МаладзечнеВось, як апісаў свята Летапісец: 
“Адразу пасля Боскай Літургіі, якую служыў а. Алесь Шыбека - нечакана да дзетак зайшоў... не, не святы Мікалай а мядзведзь Міша. Ён так і пачаў дзіцячую праграму, якая складалася з гульняў і конкурсаў. Неўзабаве, да яго далучыўся і анёл - прадвеснік цуда.
І нарэшце прыбыў і сам святы Мікалай.

На просьбу св. Мікалая выходзіць да яго толькі паслухмяных дзетак, ніхто не адклікнуўся. Напэўна, кожны адчуваў нейкія правіны перад бацькамі.
Але для першага разу гэта не страшна, бо дзеці ж не ведалі, што трэба быць паслухмянымі, каб атрымаць падарункі!
На наступны год абяцалі паправіцца. Пасля гэтага прыйшла пара атрымліваць падарункі”.


На заканчэнне св. Мікалай запрасіў дзяцей і бацькоў на святочную Боскую Літургію ў свята Раства Хрыстовага – 25 снежня ў 10:00 гадз., калі будзе адзначацца 20 год аднаўлення адкрытай душпастырскай дзейнасці грэка-каталіцкай парафіі ў Маладзечне.

19.12.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier